Вы тут

Правілы збору восеньскіх траў


Сярэдзіна і канец восені — найлепшы час для збору мноства лекавых раслін. У гэтую пару дасягае аптымальнай канцэнтрацыі ўзровень карыснага дзеючага рэчыва ў каранях і карэнішчах валяр’яны лекавай, горца змяінага, дзягіля лекавага, цыкорыя звычайнага, папараці мужчынскай і кровахлёбкі лекавай, шышкаягод ядлоўца звычайнага, шышак алешыны шэрай. Таксама ў кастрычніку — лістападзе працягваюць нарыхтоўваць карані дзьмухаўца, першацвета вясновага, шчаўя конскага, дуброўкі прамастаячай, лісця талакнянкі звычайнай. Не забудзьцеся пра журавіны і рабіны звычайнай.


Валяр’яна

Карані і карэнішчы, якія паніжаюць ціск, супакойваюць нервовую сістэму, здымаюць спазмы мышцаў і вянозных сасудаў, нарыхтоўваюць пасля таго, як абсыпецца насенне. Сыравіна чысціцца ад глебы і прамываецца вадой, затым вяліцца на свежым паветры пад падстрэшкам або на гарышчы. Пры наяўнасці сушылкі выконвайце тэмпературны рэжым 35–40 °С. Захоўваць нарыхтоўкі неабходна ў сухім і дастаткова прахалодным месцы. Галоўнае, каб да іх не дабралася кошка.

Горац змяіны

Збірайце старыя цвёрдыя цёмна-бурыя карэнішчы раслін, часткі, якія загнілі, абавязкова выдаляйце. Сыравіну прамыйце, абсушыце на свежым паветры і змясціце ў сушылку ў +50–60 °С. Сродкі на горцы змяінам валодаюць звязальным, супрацьзапаленчым і кровоостанаўліваюшчым уласцівасцямі.

Дзягіль

Карані і карэнішчы дзягіля, вызваленыя ад зямлі, старанна прамыйце і разрэжце ўздоўж на часткі. Сушыце на адкрытым паветры або ў сушылцы (максімум пры +40 °C). Адвары ўжываюць у якасці бактэрыцыднага і адхарквальнага сродку.

Папараць мужчынская

Выкапаўшы яго карэнішчы, прамыйце іх вадой і прамакніце чыстай тканінай. Разрэжце на часткі (шырыня — 1-2,5 см, даўжыня — да 5 см), высушыце на гарышчы або пад падстрэшкам. Прэпараты на яго аснове выкарыстоўваюць у якасці антыгельмінтнага сродку, а таксама пры лячэнні экзэмы, неўралгій, захворванняў суставаў, курчаў.

Кровахлёбка

Карэнішчы з каранямі кровахлёбкі нельга выдзіраць. Іх асцярожна выкопваюць з дапамогай рыдлёўкі, папярэдне зразаўшы надземную частку расліны. Прамыйце карэнішчы халоднай вадой і сушыце пры 45 °С. Сыравіну нельга змяшчаць на металічныя паверхні, інакш яна счарнее і страціць карысныя ўласцівасці. Прэпараты на карэнішчах кровахлёбкі аказваюць бактэрыцыднае дзеянне, яны вяжуць і астанаўліваюць кроў.

Цыкорый

Карані цыкорыя прамыйце вадой, прамакніце мяккай анучкай і разрэжце на часткі. Сыравіну сушыце або на свежым паветры, або ў сушылцы (+40 ° С). Тэрмін прыдатнасці гатовых да прымянення каранёў — да 2 гадоў. Прэпараты на іх аснове выкарыстоўваюць як антымікробны, гарачкапаніжальны, звязальны і заспакаяльны сродак. Таксама яны паляпшаюць страваванне і паскараюць метабалізм.

Алешына

У народнай медыцыне прэпараты з яе гузоў ужываюць пры вострых і хранічных запаленнях тонкага і тоўстага кішачніка, рэўматызме, прастудзе. Пажадана збіраць сыравіну з галінак, а не тую, што апала. Сушыце, памешваючы праз дзень, на гарышчы, пад падстрэшкам або ў памяшканні, якое праветрываецца пры пакаёвай тэмпературы.

Каліна

Спелыя ягады збірайце ў сухое надвор’е. Іх можна замарозіць, папярэдне аддзяліўшы пладаножкі, ці развесіць гронкі на гарышчы або пад падстрэшкам. Настой і адвар ягад спрыяюць гаенню ран, збавенню ад фурункулаў, экзэмы. Сок выкарыстоўваюць вонкава пры вуграх, вяснушках, лішаі. Цёплы адвар паказаны пры прастудзе, бранхіяльнай астме, кашлі, гіпертаніі, ліхаманцы, хваробах печані.

Зінаіда КАПТУР

Фота Анатоля ДРЫБАСА, Андрэя ФЕАКТЫСТАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.