Вы тут

У Кітаі ўзраслі продажы аўтамабіляў


Па выніках верасня продажы аўтамабіляў у Кітаі ўзраслі на 9,5 працэнта ў гадавым вылічэнні, наблізіўшыся да 2,86 мільёна машын. Аб гэтым паведамілі ў Асацыяцыяі аўтамабілебудаўнічай прамысловасці Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Як заявіў намеснік генеральнага сакратара арганізацыі Чэнь Шыхуа, па выніках трэцяга квартала гэтага года вытворчасць і продаж аўтамабіляў у краіне пераўзышлі чаканні. Рост продажаў на аўтарынку быў абумоўлены мерамі, накіраванымі на стымуляванне спажывання. За дзевяць месяцаў вытворчасць і продажы аўтамабіляў узраслі адпаведна на 7,3 і 8,2 працэнта ў гадавым вылічэнні, адзначыў Чэнь Шыхуа.

За першыя тры квартала вытворчасць і продажы аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі павялічыліся на 33,7 і 37,5 працэнта адпаведна.

Па выніках верасня ў Кітаі рэзка ўзраслі продажы транспартных сродкаў на новых крыніцах энергіі (NEV), сведчаць дадзеныя Кітайскай асацыяцыі аўтавытворцаў. Згодна з інфармацыяй арганізацыі, у мінулым месяцы аб’ём вытворчасці электрамабіляў у Кітаі дасягнуў 746 тысяч адзінак, павялічыўшыся на 22,1 працэнта ў гадавым вылічэнні.

За дзевяць месяцаў бягучага года рознічныя продажы гэтага віду транспарту склалі 5,19 мільёна адзінак, павялічыўшыся на 33,8 працэнта ў гадавым вылічэні, а продажы па аптовых каналах дасягнулі 829 тысяч адзінак з ростам на 23 працэнтаў.

У асацыяцыі адзначаюць, што за перыяд са студзеня па верасень аб’ём кітайскага экспарту NEV узрос на 107 працэнтаў у гадавым вылічэнні да 91 тысячы адзінак, што склала 25,4 працэнта ад агульнага аб’ёму экспарту легкавых аўтамабіляў краіны.

Асацыяцыя па-ранейшаму аптымістычна ацэньвае перспектывы экспарту NEV. Усё больш і больш кітайскіх транспартных сродкаў на новых крыніцах энергіі выходзяць на сусветны рынак, заваёўваючы ўсё большае прызнанне за мяжой.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.