Вы тут

Тавараабарот паміж Беларуссю і Таджыкістанам трэба павялічваць


Старшыня Палаты Прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Таджыкістана ў Беларусі Бахтаварам Сафарзадой.


Спікер ніжняй палаты парламента падкрэсліў, што гэта ўжо не першая сустрэча. «Вы не чужы для нас чалавек. Мы ведаем вас як парламентарыя, паўнамоцнага прадстаўніка парламента Рэспублікі Таджыкістан у Парламенцкай асамблеі АДКБ», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. Ён выказаў упэўненасць, што прызначэнне Бахтавара Сафарзады паслом Таджыкістана ў Беларусі будзе садзейнічаць развіццю адносін паміж дзвюма краінамі. «Падмурак для гэтага створаны добры. У нас на ўсім працягу наладжаны і дружба, і супрацоўніцтва. Вядома, стрыжнем гэтых адносін з’яўляюцца кіраўнікі нашых дзяржаў. Прадуктцыйна працуе наш урад, парламент. Важна, каб гэтыя канструктыўныя палітычныя адносіны адбіваліся на канкрэтных выніках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. У наш час гэта самае галоўнае», — сказаў ён. Па словах Уладзіміра Андрэйчанкі, сёння неабходна ўзяць на кантроль пытанне рэалізацыі дарожнай карты двухбаковага супрацоўніцтва на 2022–2026 гады, падпісанай кіраўнікамі дзяржаў у Душанбэ. «У карце адлюстраваны ўсе напрамкі работы. Таму трэба больш актыўна працаваць і браць на парламенцкі кантроль, як рэалізоўваюцца ўсе гэтыя напрамкі. Таму што працаваць ёсць над чым. Ваша краіна і Рэспубліка Беларусь зацікаўлены ў тым, каб нарошчваць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. 78 мільёнаў долараў за 2022 год, паводле нашых звестак, — знешнегандлёвы абарот паміж нашымі краінамі. Гэта, вядома ж, невялікая лічба. Сёлета за 8 месяцаў на 15 працэнтаў дадалі. Але, думаю, яшчэ вельмі шмат у нас ёсць магчымасцяў. І гэтыя лічбы, вядома ж, не адпавядаюць патэнцыялу і вашай краіны, і нашай краіны, — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. — Эканоміка на сёння — самае галоўнае. Будзе эканоміка — будуць зарплаты, стабільнасць, дабрабыт людзей, а галоўнае — бяспека дзяржавы».

Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама заўважыў, што парламентарыі Беларусі і Таджыкістана цесна супрацоўнічаюць на двухбаковай аснове і ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях. Ён падзякаваў таджыкскім парламентарыя за аператыўную ратыфікацыю мемарандума аб уступленні Беларусі ў ШАС. «У гэты няпросты час, калі ціск ідзе з боку Захаду, санкцыйны ціск, шантаж, мы павінны яшчэ больш актыўна супрацоўнічаць. Такі час сёння — пераход да шматпалярнага свету, і мы павінны ў гэтым выпадку ў міжнародных арганізацыях аказваць адзін аднаму падтрымку. Больш згуртавана павінны працаваць», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка.

У сваю чаргу, Бахтавар Сафарзада падкоэсліў, што міжпарламенцкія сувязі Беларусі і Таджыкістана трэба выводзіць на больш высокі ўзровень. «Для гэтага ў нас ёсць палітычная воля на самым высокім узроўні. Нашыя прэзідэнты на гэтым робяць свой акцэнт, настаўляюць дыпламатычны корпус, каб на ўзроўні парламенцкай дыпламатыі былі добрыя сувязі і супрацоўніцтва развівалася на належным узроўні», — адзначыў пасол.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.