Вы тут

Галоўчанка: ШАС на справе выконвае прынцыпы роўнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы


Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва на справе выконвае прынцыпы роўнасці і неўмяшання ва ўнутраныя справы. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў ШАС, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Раман Галоўчанка ад імя ўрада Беларусі павіншаваў Іран з афіцыйным уступленнем у Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва ў якасці паўнапраўнага члена. Ён падкрэсліў, што Беларусь таксама вітае далучэнне да ШАС у якасці партнёраў па дыялогу ААЭ, Кувейта, М’янмы і Мальдываў.

«Цікавасць да арганізацыі з боку такой вялікай колькасці краін заканамерная і зразумелая. Ва ўмовах кардынальных геапалітычных змен і несуцішнага жадання не дапусціць фарміравання шматпалярнага свету з боку заходніх краін, якія ў дасягненні сваіх мэтаў не грэбуюць выкарыстоўваць увесь існуючы арсенал сродкаў — ад нелегітымных эканамічных санкцый да развязвання ўзброеных канфліктаў — ШАС з’яўляецца адной з нямногіх міжнародных структур, якая на справе выконвае прынцыпы роўнасці і суверэнітэту дзяржаў, неўмяшання ва ўнутраныя справы, выступае за ўстойлівае эканамічнае развіццё рэгіёну. У самым хуткім часе Беларусь разлічвае ўступіць у шэрагі паўнапраўных членаў арганізацыі», — сказаў прэм’ер-міністр.

Ён выказаў падзяку ўсім краінам-удзельніцам ШАС за праведзеную працу па далучэнні Беларусі да арганізацыі. «Не сумняваемся, што зможам унесці свой уклад ва ўмацаванне Шанхайскай сям’і. Разлічваем на падтрымку ў выкананні ўсіх неабходных унутрыдзяржаўных працэдур у вашых краінах для хутчэйшага ўступлення Беларусі ў ШАС», — дадаў кіраўнік беларускага ўрада.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.