Вы тут

Дзе ў Беларусі можна «дакрануцца да спадчыны душой»


Сёлета Міністэрствам культуры Беларусі сумесна з мясцовымі органамі ўлады і ўстановамі культуры быў распрацаваны і паспяхова рэалізуецца план мерапрыемстваў па святкаванні 20-годдзя Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У рамках дадзенага плана Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур рэалізаваў маштабны праект «Дакрануцца да спадчыны душой». Экспазіцыя адкрылася 23 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы.


На аснове матэрыялаў дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў, такіх як Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь і «Жывая спадчына», мы сістэматызавалі дадзеныя і сфарміравалі выставу, — адзначае Вольга Якабсон, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. — Сама назва выразна адлюстроўвае сутнасць створанага праекта. Калі мы апрацоўвалі велізарную колькасць інфармацыі, фотаматэрыялы, мы сапраўды дакраналіся да спадчыны душой. Усё, што прадстаўлена на гэтай выставе, наша ўнікальная беларуская спадчына. 

Мэта выставы — расказаць пра багацце і разнастайнасць нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. На 25 стэндах прадстаўлены нематэрыяльныя праявы творчасці чалавека, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, у тым ліку беларускія элементы ЮНЕСКА. 

На выставачных стэндах можна ўбачыць элементы абрадаў і святкаванняў, традыцыі, праявы светапогляду і міфалогі, веды і навыкі, звязаныя з традыцыйнымі рамёствамі, элементы беларускай кухні, прычым гэта прадстаўлена ўсімі рэгіёнамі нашай краіны. Беларусаў не пакінуць абыякавымі маляваныя дываны, саламяныя павукі, традыцыйныя выцінанкі і выбіванкі.

Пасля паказу ў Мінску гэтая выстава адправіцца ў падарожжа па ўсіх рэгіёнах Беларусі, каб жыхары ўсіх яе куткоў маглі ўбачыць нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці сваёй краіны. 

Выставачны праект выклікае вялікую цікавасць у нашых суайчыннікаў за мяжой. Гэтая выстава ўжо перакладзена на рускую мову, а таксама існуе яе электронны макет: у планах знаёмства з нашай гісторыка-культурнай спадчынай жыхароў розных рэгіёнаў Расіі.

Яна ВАЛАСАЧ

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.