Вы тут

Загадчыца ФАПа: У жніўні ўжо цікавіліся прышчэпкай ад грыпу


Як у сельскай мясцовасці праходзіць вакцынацыя і ці дастаткова лекаў, распавяла загадчыца Неманіцкага ФАПа ўстановы аховы здароўя «Барысаўская бальніца № 2» Алена Бузо ў праекце БелТА «Краіна гаворыць».


Фота: pixabay.com

Яна адзначыла, што ў жніўні-верасні традыцыйна з насельніцтвам праводзяцца гутаркі аб важнасці вакцынацыі. Медработнік наведвае працоўныя калектывы, бацькоўскія сходы ў школе. Актыўная кампанія вакцынацыі становіцца вынікам гэтай працы.

«Ужо з канца жніўня пачалі цікавіцца, калі будуць рабіць прышчэпку ад грыпу. Гэта значыць людзі самі пытаюцца. Мы складаем спісы, запрашаем або выязджаем. Увогуле, людзі ідуць актыўна», — сказала Алена Бузо.

У ФАПе не толькі аказваюць першую даўрачэбную дапамогу, але і забяспечваюць насельніцтва лекавымі прэпаратамі: тут маецца аптэчны пункт. Як адзначыла Алена Бузо, запас лекаў дастатковы. «Супрацьвірусных, антыбіётыкаў у нас хапае. Запасы ёсць. Два разы на тыдзень ездзім у аптэку і папаўняем пералік. Папаўненне адбываецца хутка», — сказала яна, дадаўшы, што прэпараты таксама можна прывезці на заказ.

Першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінскага аблвыканкама Зіновій Гозман растлумачыў, што рэалізацыя прэпаратаў у ФАПе адбываецца праз «Мінскую фармацыю». Фельчар заключае дагавор, і на базе ФАПа арганізуецца аптэчны пункт пятай катэгорыі з правам рэалізацыі лекавых сродкаў. Такім чынам магчыма забяспечыць даступнасць лекаў насельніцтву па ўсёй краіне.

Акрамя таго, у пік ўздыму захворвання ў Неманіцкім ФАПе выдаюць лісткі непрацаздольнасці, дадала яго загадчыца.

За ФАПам замацавана 1325 чалавек, з іх 225 дзяцей, у тым ліку 13 дзяцей да года. Тут абслугоўваюцца жыхары дзевяці вёсак. У вёсцы Неманіца ёсць школа на 127 месцаў, дзіцячы сад на 35 дзяцей. Тут пражываюць больш за 800 чалавек.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.