Вы тут

Чаго чакаць ад «Залатога шлягера — 2023»


Апошні тыдзень кастрычніка пройдзе пад знакам любімай у Магілёве культурнай падзеі — міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер — 2023». У афішы шмат вядомых імёнаў зорак мінулага стагоддзя: Ірына Панароўская, Сяргей Белікаў, Міхаіл Мурамаў, Аляксандр Дабранраваў, Таццяна Іванова і гурт «Камбінацыя», іншыя айчынныя і замежныя выканаўцы.


— Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер» упершыню прайшоў у Магілёве ў 1995 годзе, — адзначаюць арганізатары. — Яго творчая палітра з кожным годам станавілася ўсё ярчэйшай, шырэйшай і больш разнастайнай. Сёння «Залаты шлягер» — гэта не толькі канцэрты на галоўных сцэнічных пляцоўках Магілёўшчыны, але і шэраг культурных мерапрыемстваў на адкрытых пляцоўках і ў кіна-

тэатрах, установах культуры горада і вобласці: рэтра-выставы, маладзёжныя шоу-праграмы, продажы вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога і рамеснага мастацтва, выступленні дзіцячых калектываў.

Першыя канцэрты фестывалю адбудуцца яшчэ за два дні да яго афіцыйнага адкрыцця. У аўторак на сцэне Палаца культуры вобласці аматары джазавай музыкі змогуць атрымаць асалоду ад выступлення ўнікальнага калектыву, якому атрымалася спалучыць эстрадны аркестр і джаз-бэнд, — «PREMІERA ORCHESTRA». Тут жа ў сераду выступяць госці з Беларусі, Італіі і Расіі (з Башкартастана) у суправаджэнні заслужанага калектыву Беларусі аркестра народных інструментаў імя Леаніда Іванова. Для прыхільнікаў фестывалю будуць спяваць Мікеле Пома, Маўро Менгалі, Антанэла Бучы, Ільдар Абдулін, Гульшат Гірфанава, Андрэй Коласаў.

Удзел ва ўрачыстым адкрыцці «Залатога шлягера», якое адбудзецца 26 кастрычніка ў Палацы культуры вобласці, прымуць Ірына Панароўская, Сяргей Белікаў, Міхаіл Мурамаў, гурт «Камбінацыя», экс-саліст групы «Белы арол» Аляксандр Дабранраваў, ВІА «Лейся, песня» і «Сіняя птушка». На святочную сцэну выйдуць музыканты ансамбля «Песняры» і арт-групы «Беларусы».

У пятніцу сваёй творчасцю будзе дзяліцца саліст ВІА «Сіняя птушка» Аляксандр Драздоў, а на адкрытай пляцоўцы ў скверы 40-годдзя Перамогі ўсе ахвотныя змогуць патанцаваць пад рэтра-хіты, якія прагучаць у дыскатэцы «Рытмы начнога горада» з удзелам артыстаў Магілёўскай вобласці.

Аматараў бардаўскай песні чакае сюрпрыз — прэм’ера сёлета створанага музычнага праекта «Песні нашага круга», кіраўніком якога з’яўляецца беларускі аўтар-выканаўца Сяргей Кулягін. Канцэрт адбудзецца ў суботу ў абласным Цэнтры творчасці. У гэты ж дзень Магілёў будзе весяліцца пад рытмы гурта «Фактар-2» і нямецкага спевака Кевіна МакКоя ў канцэртнай праграме «Дыскатэка СССР».

У нядзелю Магілёў развітаецца з музычным святам. Але перад гэтым будзе магчымасць паспяваць ва ўнісон з зоркамі шансона ў канцэртнай праграме «Эх, разгуляй!» і яшчэ раз захапіцца творчасцю знакамітага кампазітара савецкай эпохі Аляксандра Зацэпіна, мелодыі якога прагучаць у выкананні Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Прэв’ю: pexels.com

Загаловак у газеце: У чаканні «Залатога шлягера — 2023»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.