Вы тут

Кітайскі фатограф здымае начны акіян


Кітайскі фатограф Чжан Фань імкнецца паказваць дзівосны падводны свет праз арыгінальныя кадры насельнікаў акіянскіх глыбінь, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Чжан Фань з дзяцінства жыў на востраве Хайнань (Паўднёвы Кітай) і любіў збіраць на беразе мора ракавіны. Асабліва яго захапляла разнастайнасць рыб, якія жывуць у моры. Альбом падводных фатаграфій, з якім выпадкова пазнаёміўся Чжан Фан, абудзіў яго цікавасць да гэтай справы. Падчас вучобы ва ўніверсітэце ён сабраў шмат альбомаў аб марскіх насельніках і падводнай фатаграфіі.

У 2010 годзе Чжан Фань вырашыў стаць падводным фатографам. У 2016-м ён пачаў спецыялізавацца на начной падводнай фотаздымцы. Фатограф распавёў, што яго задача ў асноўным заключаецца ў тым, каб ноччу з дапамогай святла прыцягнуць і захаваць на фота насельнікаў цёмнага акіяна. Для яго найбольшае зачараванне — у даследаванні невядомага.

За гэтыя гады Чжан Фань здымаў падводных насельнікаў на Філіпінах, у ЗША, Японіі і іншых краінах, імкнучыся праз аб’ектыў адлюстраваць прыгажосць падводнага свету. Ён таксама плануе правесці начную падводную здымку ў халодных і ўмераных кліматычных паясах.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.