Вы тут

У Беларусі накапана больш за 680 тыс. тон бульбы


У Беларусі накапана 680,6 тыс. т бульбы з ураджайнасцю 352,2 ц/га, паведамілі БелТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


У Беларусі на 12 кастрычніка намалочана збожжа з улікам рапсу 8395,9 тыс. т, з іх 7355,1 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай). 

Брэсцкая, Гродзенская і Мінская вобласці завяршылі сяўбу азімых збожжавых. Азімыя збожжавыя на зерне пасеяны на 1419,6 тыс. га плошчаў — 92,3 працэнта ад плана. 

Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях рэспублікі. Убрана 122,2 тыс. га, а намалочана 988,1 тыс. т з ураджайнасцю 80,8 ц/га. Сабрана зялёнай масы кукурузы 19261,0 тыс. т. 

Завяршылі ўборку грэчкі Брэсцкая, Гродзенская, Мінская, Гомельская і Магілёўская вобласці: намалочана 51,3 тыс. т з ураджайнасцю 14,5 ц/га.

Таксама вядзецца ўборка цукровых буракоў: накапана 2179,1 тыс. т з ураджайнасцю 456,5 ц/га.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.