Вы тут

Касавыя зборы кінатэатраў у Кітаі перавысілі 2,5 мільярда юаняў


Касавыя зборы кітайскіх кінатэатраў, атрыманыя падчас вакацый з нагоды свята Сярэдзіны восені і Дня ўтварэння КНР, перавысілі 2,5 млрд юаняў (350 мільёнаў долараў), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Кітайскія фільмы дамінавалі ў чарце па аб’ёме касавых збораў. Паводле дадзеных кінаплатформы «Мааянь», карціна рэжысёра Чжан Імоў «Пад святлом» лідзіравала з прыбыткам каля 830 мільёнаў юаняў — амаль траціна ад агульнага аб’ёму касавых збораў.

«Вяртанне былых 4: Ранні шлюб», чацвёртая частка рамантычнай камедыйнай франшызы «Вяртанне былых», заняла другое месца, сабраўшы ў пракаце каля 580 мільёнаў юаняў. «Добраахвотнікі: на вайну», ваенны фільм рэжысёра Чэнь Кайгэ, размясціўся на трэцім радку з прыбыткам каля 470 мільёнаў юаняў.

Амерыканскі біяграфічны фільм «Апэнгаймер» падчас святочных ваккацый зарабіў яшчэ 14 млн. юаняў, у выніку чаго яго агульны даход у кітайскім пракаце за перыяд з 30 жніўня склаў каля 440 мільёнаў юаняў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.