Вы тут

Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя параметры развіцця Беларусі на 2024 год


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка падпісаў указ № 307, якім зацверджаны найважнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2024 год, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Галоўнай мэтай эканамічнай палітыкі будучага года будуць забеспячэнне ўстойлівасці эканомікі і рост дабрабыту насельніцтва. Прырост валавога ўнутранага прадукту прагназуецца на 3,8 працэнта за кошт маштабных інвестыцыйна-вытворчых праграм, рэалізацыі беларускай прадукцыі на знешнія рынкі і пашырэння ўнутранага попыту.

Чакаецца, што інвестыцыі ў асноўны капітал прыбавяць 3,9 працэнта ў супастаўных умовах, экспарт тавараў і паслуг павялічыцца на 7,6 працэнта (пераважна за кошт нарошчвання фізічных аб’ёмаў продажаў), рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва прырастуць на 3,5 працэнта.

Захаваецца палітыка па стрымліванні цэн. Для гэтага для Нацыянальнага банка і ўрада ўстанаўліваецца мэтавая задача па абмежаванні інфляцыі на ўзроўні, які не перавышае 6 працэнтаў.

У выніку рост рэальнай заработнай платы складзе 103,9 працэнта. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата па краіне павялічыцца да Br2087. У бюджэтным сектары — Br1634.

Для дасягнення важнейшых параметраў урад зацвердзіць Мэтавы план на 2024 год. У ім будуць сканцэнтраваны першачарговыя задачы па рэалізацыі вытворчых, экспартных і інвестыцыйных планаў дзяржаўнымі органамі. Заданні, якія ўстанаўліваюцца ў ім, будуць нацэлены на збалансаваны рост эканомікі без рызыкі справакаваць макраэканамічныя шокі пры спадарожным павышэнні ўзроўню жыцця насельніцтва.

Таксама ў мэтах стварэння ўмоў для ўстойлівага росту эканомікі прыняты ўказ нумар 308 аб мэтавых паказчыках грашова-крэдытнай палітыкі на 2024 год.

Пералік уключае набор якасных паказчыкаў, здольных забяспечыць устойлівасць банкаўскай сістэмы (у тым ліку як крыніцы інвестыцыйных рэсурсаў), а таксама цэнавую і фінансавую стабільнасць. Да іх адносяцца:

• прырост спажывецкіх цэн — не больш за 6 працэнтаў;

• міжнародныя рэзервовыя актывы — не менш за $6 млрд;

• доля неабслугоўваемых актываў банкаў у актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, — не больш за 10 працэнтаў (утрыманне такога ўзроўню забяспечыць стабільнасць усёй банкаўскай сістэмы);

• каэфіцыент даступнасці аўтаматызаваных сістэм удзельнікаў плацежнага рынку для забеспячэння правядзення разліковых аперацый — не менш за 99,8 працэнта (гэта дазволіць паўнацэнна забяспечыць патрэбнасць рэальнага сектара эканомікі і грамадзян у бесперашкодным правядзенні разлікаў на тэрыторыі краіны);

• прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі — не менш за 10 працэнтаў, што пашырыць рэсурсную падтрымку рэальнага сектара, задаволіўшы плацежаздольны попыт на крэдыты, што стане адным з ключавых стымулаў росту эканомікі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.