Вы тут

Вечар памяці Гамзатава пройдзе ў Мінску


2 кастрычніка ў сталічным Доме літаратара а 19-й гадзіне пачнецца вечар памяці класіка аварскай, савецкай і сусветнай літаратуры Расула ГАМЗАТАВА. 


Вялікі паэт XX стагоддзя, які і творчасцю сваёй і некалькімі гадамі жыцця фізічнага сягнуў і ў XXI стагоддзе, добра вядомы і чытачам у Беларусі. Лаўрэат Ленінскай прэміі, Герой Сацыялістычнай Працы, народны паэт Дагестанскай АССР, не аднойчы наведваўся ў Беларусь. Аварскі, дагестанскі мастак слова сябраваў з народным паэтам Беларусі Аркадзем Куляшовым. Творы Расула Гамзатава перакладзены на беларускую мову Язэпам Семяжонам, Алесем Звонакам, Сяргеем Грахоўскім, Алесем Бачылам, Рыгорам Барадуліным і іншымі беларускімі мастакамі слова. У свой час у Мінску пабачыла свет кніга аварскага паэта «Высокія зоркі». 

У праграме вечара памяці — выступленні артыстаў з Дагестана. Свае вершы прачытае лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Дагестан імя Расула Гамзатава старшыня праўлення Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Горо» Хізры Асадулаеў. З уласнымі перакладамі вершаў Расула Гамзатава прысутных пазнаёміць паэт і перакладчык Анатоль Аўруцін. Беларускі кампазітар Дзмітрый Даўгалёў выканае сваю песню на словы Р. Гамзатава. 

Мяркуецца, што на вечары выступяць беларускія паэты, перакладчыкі Міхась Пазнякоў, Аляксей Чарота, старшыня Грамадскай палаты Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі пісьменнік, публіцыст Аляксандр Альшэўскі, эстрадныя выканаўцы Алег Сямёнаў, Дзмітрый Сяргееў і іншыя дзеячы культуры. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.