Вы тут

У Беларусі накапалі больш за 180 тыс. тон бульбы


У Беларусі накапалі больш за 180 тыс. т бульбы, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.


У Беларусі на 14 верасня намалочана 7152,7 тыс. т збожжа, уключаючы рапс. З іх — 6163,4 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай) і 989,3 тыс. т рапсу.

Уборка кукурузы на зерне вядзецца ў чатырох абласцях рэспублікі: Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Гомельскай. Убрана 4,92 тыс. га, намалочана 35,5 тыс. т, ураджайнасць 72,2 ц/га. Сабрана зялёнай масы кукурузы 6923,6 тыс. т.

Прадаўжаецца ўборка крупяных культур: грэчкі намалочана 31,1 тыс. т (ураджайнасць 15,1 ц/га), проса намалочана 15,2 тыс. т (ураджайнасць 19,7 ц/га).

Нарыхтавана льнотрасты 93,1 тыс. т.

Саломы пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 79,1 працэнта да скошаных плошчаў.

Гаспадаркі ўбіраюць бульбу: накапана 182,1 тыс. т, ураджайнасць 358 ц/га.

Вядзецца ўборка цукровых буракоў: накапана 452,2 тыс. т, ураджайнасць 444,8 ц/га.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.