Вы тут

«Дзяржаўная ўзнагарода — гэта сімвал даверу». Прэм’ер-міністр Беларусі ўручыў дзяржузнагароды


Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі ў Палацы Рэспублікі заслужаныя дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер дзейнасці, тым людзям, якія сваёй працай уносяць важкі ўклад у развіццё сучаснай Беларусі, уручыў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведаміла БелТА.


«Напярэдадні дзяржаўнага свята — Дня народнага адзінства — дзяржаўныя ўзнагароды ўручаны прафесіяналам, чые заслугі і ўклад у развіццё роднай краіны адзначаныя дзяржавай», — падкрэсліў Раман Галоўчанка. Прэм’ер-міністр адзначыў, што сярод узнагароджаных «асабліва шмат дзяржаўных служачых, удастоеных узнагарод за ўзорнае выкананне сваіх службовых абавязкаў і значныя дасягненні ў дзяржаўнай грамадзянскай службе. Дзяржаўны служачы, выконваючы ролю правадніка пераўтварэнняў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, з’яўляецца своеасаблівым люстэркам, якое адлюстроўвае палітыку дзяржавы. Тут прадстаўнікі розных дзяржаўных органаў, але ўсіх вас аб’ядноўвае тое, што кожны дзень вы ставіце інтарэсы дзяржавы вышэй за асабістыя», — падкрэсліў кіраўнік урада і пажадаў з годнасцю насіць званне дзяржаўнага служачага.

Таксама прэм’ер-міністр звярнуўся да работнікаў сферы культуры, чыя праца адзначана медалём Францыска Скарыны. Словы падзякі гучалі і ў адрас работнікаў прамысловасці, банкаўскай сферы, навукоўцаў.

Звяртаючыся да ўсіх, хто сабраўся на ўрачыстай цырымоніі ўручэння ўзнагарод, Раман Галоўчанка падкрэсліў: «Дзяржаўная ўзнагарода — гэта не толькі знак прызнання працоўных дасягненняў і заслуг, але і сімвал даверу і шчырай падзякі з боку ўсяго нашага грамадства за працу тым, хто ў гэты няпросты час ставіць інтарэсы краіны вышэй за ўсё і аддае ўсе свае сілы на карысць будучыні Радзімы».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.