Вы тут

«Дзень бібліятэк» адсвяткавалі ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы ім. Мікалая Астроўскага


«Дзень бібліятэк» адсвяткавалі 13 верасня ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы ім. Мікалая Астроўскага. У праграме былі музыка, тэматычныя відэаролікі, узнагароджанні і шмат-шмат добрых слоў.


Аб тым, што дзіцячыя бібліятэкі заўсёды запатрабаваны, заявіла дырэктар «Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г. Мінска» Таццяна Швед.

— Штогадовая наша лічба — каля 120 тысяч чытачоў, больш за 2 мільёны кнігавыдач, больш за 950 тысяч наведванняў, каля 4 тысяч мерапрыемстваў, — адзначыла яна. — Гэта ўсё сведчанне таму, што мы, дзіцячыя бібліятэкі, запатрабаваны. Мы аказаліся больш жывымі за ўсіх жывых, таму што менавіта дзіцячаму чытачу патрэбна папяровая кніга.

Таксама на гэта свята апрача работнікаў бібліятэк былі запрошаны спецыяльныя госці: першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі-2023 у намінацыі дзіцячая літаратура Алена Стэльмах і прадстаўнікі Выдавецкага дома «Звязда».

Алена Стэльмах узнагародзіла лепшых з прысутных граматамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, але перад гэтым сказала нямала цёплых слоў у адрас бібліятэкараў:

— Я дакладна ведаю, што пасля кожнай сустрэчы ў бібліятэцы пісьменнікі вам дзякуюць, таму што кожны наш паход у бібліятэку — гэта падзея. Вы прыдумляеце такія цікавыя сітуацыі, вы так настройваеце чытачоў на гэтыя сустрэчы, што яны праходзяць на вельмі натхнёным узроўні. Вельмі прыемна, калі пасля такіх сустрэч пісьменніка абдымаюць дзеці. Тады ты расцеш, у цябе з’яўляюцца новыя крылцы, ты выбягаеш з бібліятэкі і думаеш: «Ах, як я шмат яшчэ новага напішу!»

Скончылася мерапрыемства ўручэннем падарункаў ад Выдавецкага дома «Звязда».

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.