Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА адзначыў дзяржаўнымі ўзнагародамі вялікую групу працаўнікоў краіны. Сярод узнагароджаных медалём Францыска Скарыны — вядомы ў Беларусі даследчык беларуска-сербскіх літаратурных і гуманітарных сувязяў прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Іван Аляксеевіч ЧАРОТА.
Нараджэннем з вёскі Лышчыкі Кобрынскага раёна, што на Берасцейшчыне, славіст, перакладчык, літаратуразнавец, публіцыст, акадэмік Сербскай Акадэміі навук і мастацтваў, чалавек, які ў сваім жыцці здзейсніў нямала творчых адкрыццяў, на працягу многіх гадоў з’яўляецца старшынёю секцыі мастацкага перакладу Саюза пісьменнікаў Беларусі. Іван Аляксеевіч Чарота зрабіў неймаверна шмат для развіцця сербістыкі ў Беларусі. Вучоны і пісьменнік — часты госць у дружалюбнай да Беларусі Сербіі.
Прафесар пераклаў на беларускую мову многія творы з сербскай, славенскай, македонскай, харвацкай, іншых славянскіх моў. Аўтар каля 800 навуковых публікацый, Іван Аляксеевіч Чарота друкуецца ў Беларусі, Расіі, Сербіі, іншых славянскіх краінах. Навуковы кансультант многіх эцыклапедычных выданняў, ён уваходзіць у склад рэдакцыйных калегій болей дзесяці перыядычных выданняў. Прафесарам Чаротам здзейснены пераклады болей як 1400 твораў пісьменнікаў Сербіі на беларускую і рускую мову. Многія пераклады Івана Аляксеевіча змешчаны ў штогадовым альманаху «Далягляды».
Сярод узнагарод перакладчыка і літаратуразнаўца — Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», Міжнародная прэмія імя Ф. М. Дастаеўскага (Сербія), Міжнародная прэмія Карычаў (Сербія), ордэн Свяціцеля Кірыла Тураўскага (беларуская Праваслаўная Царква) і многія іншыя ўзнагароды.
Саюз пісьменнікаў Беларусі віншуе свайго калегу з высокай дзяржаўнай адзнакай!
Максім ПЯСЧАНСКІ
Прэв’ю: БелТА
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.