Вы тут

Колькасць дзікіх амурскіх тыграў у Кітаі ўзрасла ўтрая


Колькасць дзікіх амурскіх (маньчжурскіх) тыграў, якія жывуць на тэрыторыі Кітая, складае каля 60 жывёл, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Яна павялічылася з прыкладна 20 тыграў у 90-х гадах мінулага стагоддзя, пры гэтым арэал іх распаўсюджвання працягвае пашырацца. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Дзяржаўнага ўпраўленнем лясной і стэпавай гаспадаркі.

Амурскі тыгр адносіцца да відаў жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Для іх абароны і выратавання кітайскія ўлады прыклалі вялікія намаганні, у тым ліку заснавалі Кітайскі цэнтр па ўтрыманні і развядзенні буйных каціных «Хэндаахэцзы» і стварылі на стыку правінцый Цзілінь і Хэйлунцзян Нацыянальны парк амурскіх тыграў і далёкаўсходніх леапардаў.

Цэнтр «Хэндаахэцзы» з’яўляецца найбуйнейшай у свеце базай па развядзенні і ўтрыманні амурскіх тыграў у штучных умовах. Ён быў заснаваны ў 1986 годзе. Тады там было ўсяго 8 паласатых драпежнікаў. Дзякуючы шматгадоваму навукова абгрунтаванаму ўтрыманню і развядзенню, колькасць жывёл тут перавысіла тысячу асобін. Як адзначыў галоўны інжынер цэнтра Лю Дань, адной з мэтаў утрымання і развядзення амурскіх тыграў у штучных умовах з’яўляецца наступны выпуск іх у дзікую прыроду. «Мы плануем стварыць больш прасунутую зону для падрыхтоўкі тыграў да выпуску ў дзікую прыроду, каб павысіць іх здольнасці па здабыванні ежы і размнажэнні ва ўмовах дзікай прыроды, — паведаміў Лю Дань. — У будучыні мы будзем адбіраць сярод амурскіх тыграў, якія змяшчаюцца ў штучных умовах, асобін, якія асабліва вылучаюцца здольнасцямі для выжывання ў дзікай прыродзе, і выпускаць іх з мэтай папаўнення папуляцыі амурскіх тыграў, абнаўляць і паляпшаць генафонд, і такім чынам спрыяць, каб развіццё іх папуляцыі было здаровым, стабільным і ўстойлівым».

Дзякуючы гэтым мерам асяроддзе пасялення амурскіх тыграў у Кітаі бесперапынна паляпшаецца. Дадзеныя сведчаць, што арэал распаўсюджвання гэтых жывёл у КНР пашырыўся ад лясных масіваў гары Чанбайшань да тэрыторый акруг Вялікі і Малы Хінган.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.