Вы тут

Прынятая Дэкларацыя першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму


Прынятая Дэкларацыя першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму, перадае БелТА.


 

Фота Віктара Іванчыкава.

«Па выніках правядзення мерапрыемстваў, перамоў і кансультацый па напрамках супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан удзельнікі першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму канстатуюць імкненне аказваць садзейнічанне ў рэалізацыі міждзяржаўных дамоўленасцей, у тым ліку па выніках сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Александа Лукашэнкі і Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева на палях саміту ШАС у Самаркандзе 15 верасня 2022 года. Прызнаюць важнасць падтрымкі правоў і пашырэння магчымасцяў жанчын Беларусі і Узбекістана ў палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, культурнай і іншых сферах. Пацвярджаюць ролю і аб’ядноўваюць ініцыятывы жанчын, накіраваныя на ўмацаванне даверу ў міжнародных адносінах, пошук шляхоў пераадолення крызісных сітуацый, забеспячэнне роўнасці і справядлівасці. Адзначаюць, што зменлівая геапалітычная сітуацыя ў свеце ставіць перад жанчынамі новыя выклікі. Выказваюць глыбокую занепакоенасць тэндэнцыямі, якія ўскладняюць сітуацыю ў сферы рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі, парушэннямі міжнароднага права, уключаючы прымяненне аднабаковых прымусовых мер у дачыненні да суверэнных дзяржаў», — гаворыцца ў дэкларацыі.

Удзельнікі форуму адзначаюць з заклапочанасцю, што глабальныя крызісы, у тым ліку ў сферы міжнароднай бяспекі і грамадскага здароўя, запавольваюць прагрэс у забеспячэнні гендарнай роўнасці і больш шырока — устойлівага развіцця. Яны падкрэсліваюць, што «раўнапраўнае супрацоўніцтва і паважлівы дыялог, прынцыпы добрасуседства і неўмяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў з’яўляюцца залогам трывалага міру і ўзаемаразумення паміж краінамі і народамі. Вітаюць актыўную пазіцыю жаночых рухаў Беларусі і Узбекістана, якія прадстаўляюць сур’ёзны рэсурс народнай і грамадскай дыпламатыі. Падзяляюць прынцып роўнай адказнасці жанчын і мужчын за захаванне сямейных каштоўнасцяў, абарону традыцыйных інстытутаў сям’і і шлюбу, патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі. Выказваюць гатоўнасць выкарыстоўваць свае магчымасці для ўмацавання і развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай, сацыяльна-культурнай, экалагічнай, адукацыйнай, гуманітарнай, турыстычнай і іншых галінах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Пацвярджаюць гатоўнасць і надалей умацоўваць заканадаўства Беларусі і Узбекістана па забеспячэнні рэалізацыі правоў і роўнасці магчымасцяў жанчын і мужчын, і ў дадзеным кантэксце адзначаюць дасягнуты прагрэс у стварэнні ўмоў для самарэалізацыі жанчын у палітычным, сацыяльна-эканамічным, навуковым і культурным жыцці. Падтрымліваюць укараненне гендарнага падыходу ў працэс распрацоўкі і рэалізацыі мер дзяржаўнай палітыкі ў розных сферах у Беларусі і Узбекістане», — таксама гаворыцца ў дакуменце.

Удзельнікі форуму пацвярджаюць гатоўнасць садзейнічаць рэалізацыі рашэнняў дзявятага пасяджэння сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковым супрацоўніцтве ў сферах: машынабудавання — для ажыццяўлення сумесных праектаў у галіне пасажырскага транспарту, сумеснай вытворчасці электробусаў, спецыяльнай тэхнікі на базе шасі «МАЗ», аварыйна-выратавальнай і пажарнай тэхнікі, буйнавузлавой зборкі кар’ернай тэхнікі; лёгкай прамысловасці — для нарошчвання паставак з Узбекістана сыравіны для лёгкай прамысловасці Беларусі ў мэтах зніжэння залежнасці ад імпарту сыравіны з трэціх краін, паставак канцэрна «Белнафтахім» ва Узбекістан, забеспячэння кадрамі рабочых спецыяльнасцяў для прадпрыемстваў тэкстыльнай і скураной галін Рэспублікі Беларусь; аграпрамысловага комплексу — для садзейнічання стварэнню сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі і харчавання, развіцця сістэмы электронных харчовых гандлёвых платформаў і пляцовак, супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і падрыхтоўкі кадраў; медыцыны і фармацэўтыкі — для арганізацыі сумесных вытворчасцей па выпуску медыцынскіх прэпаратаў па неперасякальных пазіцыях; навукі і адукацыі — для рэалізацыі сумесных навуковых праектаў, сумесных мерапрыемстваў, якія арганізуюцца навуковымі арганізацыямі і ўстановамі вышэйшай адукацыі, навучання ў беларускіх установах вышэйшай адукацыі ўзбекскіх студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, а таксама для праходжання стажыровак узбекскімі навуковымі работнікамі і прафесарска-выкладчыцкім складам па актуальных напрамках сучаснай навукі ў арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і беларускіх установах вышэйшай адукацыі; культуры і турызму — для развіцця культурнага і падзейнага турызму на базе старажытных гістарычных цэнтраў Беларусі і Узбекістана, рэалізацыі сумесных культурных праектаў у галіне тэатральнага і музычнага мастацтва, музейнай дзейнасці.

Прызнаюць значнасць уключэння жанчын у дзелавое асяроддзе і ўплыў жанчын, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць, на дасягненне мэтаў у галіне ўстойлівага развіцця. Адзначаюць гатоўнасць садзейнічаць стварэнню спрыяльнай экасістэмы для жанчын-прадпрымальнікаў у Беларусі і Узбекістане як аднаго са сродкаў вырашэння праблем у гендэрнай і сацыяльнай палітыцы: пашырэнню магчымасцяў жанчын на рынку працы, у атрыманні доступу да крэдытных рэсурсаў і павышэнню фінансавай незалежнасці, дасягненню гендэрнай роўнасці ў сферы занятасці. Пацвярджаюць зацікаўленасць у супрацоўніцтве па абмене вопытам у галіне падтрымкі прадпрымальніцкіх ініцыятыў жанчын, правядзення кансультацый пры распрацоўцы нацыянальных стратэгій, палітык і мер па садзейнічанні ў развіцці суб’ектаў прадпрымальніцтва, кіраўнікамі якіх з’яўляюцца жанчыны.

«Пацвярджаюць неабходнасць кансалідацыі намаганняў інстытутаў, гатовых да падтрымкі жаночай часткі прадпрымальніцкага сектара, каб спрыяць росту яе патэнцыялу, памяншэння рызык, мульціпліцыраваць эфектыўнасць і тым самым далучаць жанчын у сферу прадпрымальніцтва. Падкрэсліваюць неабходнасць пры распрацоўцы нарматыўных прававых актаў і фарміраванні дзяржаўнай палітыкі надаваць асаблівую ўвагу захаванню гендэрнай роўнасці. Пацвярджаюць намер у сумеснай працы надаць прыярытэтную ўвагу пытанням павышэння патэнцыялу цэнтраў жаночага прадпрымальніцтва, фінансавай, прававой і лічбавай граматнасці жанчын-прадпрымальнікаў, якія пачынаюць сваю справу, уцягвання жанчын у сферу высокіх тэхналогій, развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы ў сельскай мясцовасці. Вітаюць той факт, што форум стаў плённай пляцоўкай для вылучэння і абмеркавання новых ідэй і ініцыятыў. Прызнаюць паспяховым фармат форуму як жаночай платформы супрацоўніцтва ў мэтах павелічэння ўзаемнага тавараабароту, развіцця абмену таварамі і паслугамі, а таксама эканамічнай кааперацыі паміж беларускімі і ўзбекскімі суб’ектамі гаспадарання. Выказваюць гатоўнасць распрацаваць дарожную карту супрацоўніцтва жанчын-прадпрымальнікаў Беларусі і Узбекістана ў мэтах рэалізацыі гэтай дэкларацыі», — падкрэсліваецца ў дакуменце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.