Вы тут

Тоні Люн Чу Вай атрымаў «Залатога льва» за ўклад у сусветны кінематограф


Сянганскі акцёр Тоні Люн Чу Вай (Лян Чаавэй) удастоены прэміі 80-га Венецыянскага кінафестывалю за ўклад у сусветны кінематограф. Ён стаў першым кітайскім акцёрам, які атрымаў «Залатога льва», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


Акцёр атрымаў узнагароду з рук знакамітага рэжысёра Энга Лі, з якім разам працаваў. Безумоўным упрыгожваннем фільмаграфіі Тоні Люна сталі карціны, знятыя культавым рэжысёрам Вонгам Карваем. Прадстаўнік ганконгскай «новай хвалі» пісаў свае кінашэдэўры святлом — з яго дапамогай ён ствараў атмасферу прасторы і перадаваў пачуцці і эмоцыі герояў. Вынікам плённага супрацоўніцтва сталі 7 фільмаў (сярод якіх «Чунгкінгскі экспрэс», «Любоўны настрой», «2046», «Вялікі майстар»), якія зрабілі Чу Вая адной з галоўных зорак ганконскага кіно дзевяностых і нулявых. Шэраг з іх здымаў аператар Крыстафер Дойл, які дадаў у карціны характэрны і вядомы почырк — рэзкую змену кадраў, хуткі рух камеры і сакавітую палітру фарбаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.