Вы тут

У Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча Наталлі Качанавай са Старшынёй Сената Олій Мажліса Танзілай Нарбаевай


Па запрашэнні верхняй палаты парламента працягваецца афіцыйны візіт парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Узбекістан на чале са спікерам Сената Олій Мажліса.


Наталля Качанава назвала сімвалічным тое, што візіт праходзіць у год 30-годдзя дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Узбекістанам. «Дынаміку нашым адносінам надаюць добрыя сяброўскія адносіны паміж прэзідэнтамі нашых краін — паважанымі Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам і Шаўкатам Мірамонавічам Мірзіёевым, — звярнула ўвагу спікер верхняй палаты беларускага парламента. — Для нас Узбекістан — абсалютна сяброўская, родная краіна. Мы сапраўды вельмі падобныя ментальна. Народ Узбекістана — працаўнік. Народ Беларусі — дакладна такі ж працаўнік. Гэта тое, што нас збліжае».

Наталля Качанава адзначыла, што сувязі паміж дзвюма краінамі развіваюцца абсалютна па ўсіх кірунках: у эканоміцы, гуманітарнай сферы і інш. Але для парламентарыяў, па словах спікера, вельмі важным з’яўляецца міжпарламенцкае супрацоўніцтва. У гэтай сувязі Старшыня Савета Рэспублікі падзякавала Танзіле Нарбаевай за добрыя адносіны, якія складваюцца паміж верхнімі палатамі парламентаў Беларусі і Узбекістана.

«У нас працуюць групы дружбы, мы падтрымліваем адзін аднаго на міжнародных пляцоўках, — звярнула ўвагу спікер верхняй палаты парламента Беларусі, кажучы аб узаемадзеянні па парламенцкай лініі. — Мы вельмі ўдзячныя вам за падтрымку па паскораным уступленні нашай краіны ў ШАС, членам якой з’яўляецца Узбекістан. Голас парламентарыяў павінен гучаць гучна, дакладна, улічваючы тую палітыку, якая праводзіцца ў нашых краінах. А палітыка ў нашых краінах — гэта перш за ўсё чалавек з яго патрэбамі, клопатам, праблемамі. Як сказаў глыбокапаважаны Аляксандр Рыгоравіч, палітыка нашай краіны — гэта звычайнае жыццё. Дакладна так, як і ў вашай краіне. І гэта таксама нас аб’ядноўвае. Таму мы, парламентарыі, абраннікі народаў, павінны рабіць усё для таго, каб гэтыя добрыя сяброўскія адносіны развіваліся, працягваліся, умацоўваліся».

Новы імпульс двухбаковаму супрацоўніцтву, па меркаванні Наталлі Качанавай, надае афіцыйны візіт парламенцкай дэлегацыі Узбекістана ў нашу краіну, а таксама першы жаночы беларуска-ўзбекскі бізнес-форум, які праходзіць у яго рамках. Усе дамоўленасці будуць рэалізаваны — за гэтым будуць сачыць спікеры парламентаў. «Мы — сапраўдныя сябры, у гэтым няма ніякага сумнення, — падкрэсліла Старшыня Савета Рэспублікі. — Усё, што мы робім, гэта на карысць нашых краін, нашых народаў і нашага сяброўства». Спікер упэўнена, што супрацоўніцтва будзе працягвацца і па лініі міжнародных, маладзёжных і грамадскіх араганізацый. Гэта, па яе словах, таксама будзе аб’ядноўваць дзве краіны. 

У сваю чаргу Старшыня Сената Олій Мажліса Танзіла Нарбаева падзякавала за гасціннасць, аказаную ўзбекскай дэлегацыі, а таксама высокую арганізацыю афіцыйнага візіту. Пры гэтым спікер заўважыла, што цёплыя адносіны беларусы праяўляюць да ўсіх, хто прыбывае ў нашу краіну. Па словах Танзілы Нарбаевай, тон добрых адносін паміж Беларуссю і Узбекістанам задаюць кіраўнікі дзвюх краін. «Гэты тон імкліва расце і садзейнічае ўмацаванню, пашырэнню супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, — удакладніла яна. — Гэта і палітычны дыялог, і эканамічныя адносіны, адносіны ў сацыяльным сектары, у культурна-гуманітарным развіцці. Пачынаем узаемадзейнічаць па маладзёжнай і жаночай лініях».

Асаблівая ўвага — парламенцкаму супрацоўніцтву. «Трэба зрабіць усё, каб рэалізаваць тыя дамоўленасці, якія дасягаюцца на высокім узроўні», — адзначыла спікер верхняй палаты парламента Узбекістана.

У асобе Наталлі Качанавай Танзіла Нарбаева павіншавала беларускі народ з нагоды маючага адбыцца Дня народнага адзінства, пажадала поспехаў у рэалізацыі тых рэформаў, якія рэалізоўваюцца пад кіраўніцтвам Прэзідэнта Беларусі. «Тая нацыянальная стратэгія па дасягненні ўстойлівага развіцця ўжо дае станоўчыя вынікі, па многіх паказчыках вы не тое што дагналі, а ўжо перагналі дасягненні развітых краін, — падкрэсліла спікер. — Гэта датычыцца і пытанняў медыцыны, адукацыі, грамадзянскай супольнасці, гендарнай роўнасці, партнёрства ў галіне ўстойлівага развіцця. Можна пералічваць шмат кірункаў, па якіх Беларусь смела крочыць наперад і на сусветным узроўні паказвае прыклад па павышэнні ўзроўню якасці жыцця насельніцтва. Усе рэформы — у імя дабрабыту народа, у яго інтарэсах. Дабрабыт народа — галоўны прыярытэт і дзяржаўнай палітыкі Узбекістана».

Паміж парламентарыямі дзвюх краін шмат планаў і ў заканадаўчым кірунку. Спікеры сышліся на тым, што неабходна пераймаць заканатворчы вопыт, механізм кантролю за вывучэннем унутраных дакументаў, досвед дзейнасці камітэтаў, садзейнічання нізавым парламентам. Асаблівую ўвагу дамовіліся ўдзяляць рэгіёнам. «Хачу, каб наш вопыт супрацоўніцтва стаў прыкладам для многіх краін», — рэзюмавала Танзіла Нарбаева.

Спікер Сената Олій Мажліса запрасіла парламенцкую дэлегацыю Беларусі на чале з Наталляй Качанавай з афіцыйным візітам у Рэспубліку Узбекістан. У планах — правесці другі беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум. Па завяршэнні сустрэчы Танзіла Нарбаева ўнесла запіс у Кнігу ганаровых гасцей. Таксама спікеры падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Саваетам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Сенатам Олій Мажліса Узбекістана.

Вераніка КАНЮТА

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.