Вы тут

Аляксандр Багдановіч падняў сцяг НАК Беларусі на Эльбрус


У экспазіцыі музея алімпійскай славы, які размяшчаецца ў штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта, — папаўненне. Алімпійскі чэмпіён, старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Аляксандр Багдановіч перадаў у экспазіцыю музея сцяг НАК Рэспублікі Беларусь, разам з якім пакарыў гару Эльбрус. Сцяг быў узняты на вяршыні найвышэйшага пункта Еўропы 6 жніўня 2023 года.


У размове з журналістамі Аляксандр Багдановіч расказаў, што гэта ўзыходжанне было прысвечана 100-годдзю Дабраахвотнага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама», якое адзначалася ў 2023 годзе. Аляксандр Багдановіч у таварыстве займае пасаду першага намесніка старшыні. Ва ўзыходжанні на Эльбрус прымалі ўдзел беларускія і расійскія дынамаўцы.

«Гэта наша другое ўзыходжанне, у мінулым годзе не атрымалася. Эльбрус — гара капрызная, можа пусціць, а можа, і не. Сёлета ўсё атрымалася, усё выдатна», — адзначыў Аляксандр Багдановіч. За плячыма чэмпіёна ўжо ёсць альпінісцкі вопыт. У 2020-м годзе ён ужо пакараў Эльбрус. «Калі спускаўся першы раз сказаў: „Калі б я яшчэ раз уцягнуўся ў гэтую авантуру — ніколі“. Але праходзіць час, горы клічуць, хочацца праверыць сябе. У першую чаргу, гэта іспыт для чалавека. Там кожны дзень трэба пераадольваць сябе, кожны дзень прыносіць новыя іспыты. Гэта выхад з зоны камфорту. І па-мужчынску кідаеш для сябе выклік, які трэба пераадолець. Я заўсёды супернічаю, у першую чаргу, з самім сабой. І ў гарах у тым ліку», — расказаў Аляксандр Багдановіч.

Старшыня Федэрацыі хакея Беларусі ўзышоў на Эльбрус у джэрсі нацыянальнай зборнай. «Спартсмены суяверныя, у кожнага ёсць нейкая рэч з энергетыкай. Я жадаю нашаму хакею сусветных вяршынь, таму і ўзяў джэрсі на вышэйшую кропку Еўропы», — расказаў ён. Аляксандр Багдановіч таксама расказаў, што плануе яшчэ не раз пакарыць горныя вяршыні.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Лізавета ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.