Вы тут

Выхадны да 1 верасня прадугледжаны для бацькоў школьнікаў


Нормы дадатковай падтрымкі работнікаў, якія выхоўваюць дзяцей-школьнікаў, абазначаныя ў абсалютнай большасці калектыўных дагавораў — так званых мясцовых канстытуцыях, якія ўзмацняюць сацыяльныя гарантыі, прапісаныя на заканадаўчым узроўні, сцвярджаюць у Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Бацькі вучняў могуць атрымаць выхадны, каб пайсці на ўрачыстую лінейку ці выпускны баль дзіцяці, а таксама атрымаць грашовыя дапамогі за добрую вучобу школьніка.


Фота: БелТА.

Вядома, змест кожнага канкрэтнага лакальнага нарматыўна-прававога акта залежыць ад фінансавых магчымасцяў прадпрыемства, аднак у большасці выпадкаў наймальнікі знаходзяць варыянты, як аказаць неабходную дапамогу сваім работнікам, што маюць дзяцей-школьнікаў, запэўнілі ў прэс-службе ФПБ:

— У Ляхавіцкай жыллёва-камунальнай гаспадарцы, напрыклад, прадугледжаны выхадны з захаваннем заробку не толькі пад- час урачыстай лінейкі, але і ў дзень апошняга званка і выпускнога балю. Пабыць з дзецьмі ў Дзень ведаў могуць і супрацоўнікі Лепельскага малочнакансервавага камбіната. І падобных прыкладаў шмат. А ў многіх арганізацыях распаўсюджана аказанне дапамогі на набыццё школьных прылад, канцылярскіх тавараў, уручэнне падарункавых сертыфікатаў на куплю неабходных тавараў для школы. Некаторыя калектыўныя дагаворы ўключаюць нормы, згодна з якімі бацькам выплачваецца матэрыяльная дапамога за добрую паспяховасць іх вучняў.

Напярэдадні пачатку навучальнага года прафкамы прадпрыемстваў ладзяць святы для будучых першакласнікаў, каб тыя запомнілі гэты дзень і з яшчэ большым жаданнем пайшлі вучыцца. Для дзетак арганізоўваюць яркія спектаклі, конкурсы, забаўляльныя праграмы, экскурсіі. Малым уручаюць партфелі, наборы для творчасці, пазнавальныя гульні.

З 2002 года Федэрацыя прафсаюзаў праводзіць дабрачынную акцыю «Прафсаюзы — дзецям», у рамках якой аказваецца падтрымка не толькі работнікам прадпрыемстваў, але і дзіцячым дамам, школам-інтэрнатам, сацыяльным прытулкам, а таксама дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, дзецям-інвалідам. Летась падчас падрыхтоўкі дзяцей да школы прафсаюзныя арганізацыі краіны выдаткавалі на матэрыяльную падтрымку каля васьмі мільёнаў рублёў.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.