Вы тут

У Кобрыне святкуюць 255-годдзе парка ім. А.В. Суворава. Фотарэпартаж


Апошнія летнія выхадныя — асаблівыя для Кобрына, бо 27 жніўня гарадскі парк ім. А.В. Суворава адзначае сваё 255-годдзе.


Гэта адзін са старэйшых паркаў рэспублікі. Ён быў заснаваны ажно ў 1768 годзе па распараджэнні падскарбія Вялікага княства Літоўскага Антонія Тызенгаўза. А яшчэ некалі тут, на беразе вадаёма размяшчаўся сядзібны дом Суворава, у якім палкаводзец жыў некаторы час. Пабудова не захавалася да нашых дзён, аднак яе месцазнаходжанне абазначана бюстам Суворава.

Сёння парк займае плошчу прыкладна 60 га. Для аматараў батанікі тут сапраўднае раздолле: на яго тэрыторыі расце больш за 70 відаў дрэў і кустоў.

Увогуле парк ім. А. В. Суворава —упадабанае месца адпачынку жыхароў горада. 

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.