Вы тут

Трансгранічная электронная камерцыя пашырае знешні гандаль Кітая


Трансгранічная электронная камерцыя захоўвае ўстойлівую тэндэнцыю ў развіцці, эфектыўна садзейнічаючы стабілізацыі маштабаў і аптымізацыі структуры знешняга гандлю Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


За першую палову гэтага года абарот трансгранічнага інтэрнэт-гандлю Кітая дасягнуў 1,1 трлн. юаняў (153,5 млрд. долараў), павялічыўшыся на 16 працэнтаў у гадавым выражэнні. У прыватнасці, экспарт склаў 821 млрд. юаняў і ўзрос амаль на 20 працэнтаў, імпарт ацэньваўся ў 276 млрд. юаняў з прыростам на 5,7 працэнта. 

Трансгранічны інтэрнэт-гандаль характарызуецца хуткім развіццём, вялізным рыначным патэнцыялам і магутнай стымулюючай функцыяй. У рамках яго развіцця ўсё больш прадпрыемстваў і спажыўцоў атрымліваюць індывідуальныя якасныя паслугі. За апошнія гады Кітай дабіўся бліскучых поспехаў у сферы трансгранічнай электроннай камерцыі. Паводле даных Міністэрства камерцыі КНР, доля трансгранічнага электроннага гандлю ў знешнім гандлі Кітая ўзрасла з менш працэнта пяць гадоў таму да 5 працэнтаў цяпер.

Па меры развіцця трансгранічнага інтэрнет-гандлю паступова ўдасканальваецца дапаможная інфраструктура. Паводле апошніх дадзеных, у Кітаі налічваецца звыш 100 тысяч кампаній у сферы трансгранічнага электроннага гандлю, якія стварылі больш як 200 тысяч інтэрнет-крамаў без платформы-пасрэдніка. У комплексных пілотных зонах для трансгранічнай электроннай камерцыі дзейнічаюць каля 690 індустрыяльных паркаў. Акрамя таго, Кітай падпісаў мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне электроннага гандлю з 29 краінамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.