Вы тут

Прыток інвестыцый — аснова стварэння біятэхналагічнага кластара ў Віцебскай вобласці


Губернатар Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы па актуальных пытаннях развіцця Віцебскага рэгіёна распавёў журналістам пра перспектывы развіцця ў ім біятэхналагічнай галіны, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Прыток інвестыцый — гэта адзін з асноўных момантаў у стварэнні біятэхналагічнага кластара на тэрыторыі Віцебскай вобласці, — адзначыў губернатар. — Я заўсёды прыводзіў у прыклад Нідэрланды, якія па памерах нават менш, напэўна, Віцебскай вобласці, а экспарт там быў у свой час амаль $100 млрд. Яны рабілі стаўку на высокія тэхналогіі, менавіта высокія тэхналогіі ў сферы біятэхналогій — гэта лекі, вакцыны, насенне, высокапародзістыя племянныя жывёлы. Таму мы гэтак жа на гэта хочам зрабіць стаўку».

«Акрамя гэтага, шмат з’яўляецца новых біятэхналагічна накіраваных прадуктаў, лекаў, новых падыходаў у леках — гэта вектарныя вакцыны, гэта лінейкі лекаў на аснове монакланальных антыцелаў, — працягнуў Аляксандр Субоцін. — Вось гэтыя ўсё новыя перадавыя, топавыя рэчы, якія ў свеце не кожная краіна можа сабе дазволіць вырабіць, мы хочам асвоіць у нас на тэрыторыі Віцебскай вобласці».

/Будзе дапоўнена/.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.