Вы тут

Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу з Дзмітрыем Рагозіным


Прэзідэнт заўважыў, што рады сустрэцца і абмеркаваць увесь комплекс пытанняў, які назапасіўся за гэты час. «Ведаю вас як чалавека дзейнага, які не можа быць дзесьці ўбаку ад галоўных падзей не толькі ў рэгіёне, але і ў свеце, — адзначыў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да Дзмітрыя Рагозіна. — Гатовы садзейнічаць таму, каб вашы вопыт і веды спатрэбіліся на карысць нашым агульным ідэям, якія мы разам з вамі падзяляем, і прытым даўно. У нас адзіная Айчына, і ў імя гэтага мы з вамі проста павінны працаваць».


Па словах Прэзідэнта, для рэалізацыі агульных ідэй ёсць гатоўнасць выкарыстаць увесь навукова-практычны патэнцыял Беларусі. «Калі гэта будзе выгадна для нас, вас і ў цэлым для нашага адзінства — Беларусі і Расіі», — удакладніў Аляксандр Лукашэнка. 

У сваю чаргу, Дзмітрый Рагозін выказаў удзячнасць беларускаму лідару за магчымасць сустрэцца і абмеркаваць актуальныя пытанні. Ён паведаміў, што знаходзіцца ў Мінску ў межах рабочай паездкі, падчас якой запланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай прамысловасці. «З маімі старымі сябрамі, з якімі мы ніколі не гублялі нашы добрыя адносіны, — канкрэтызаваў ён. — Буду весці перагаворы па шэрагу праектаў, якія звязаны перш за ўсё з дзейнасцю нашага навукова-тэхнічнага цэнтра».

Дзмітрый Рагозін перакананы, што гэта будуць цікавыя рэчы, і адказаў на пытанне кіраўніка дзяржавы аб тым, што ён «знік з радараў»: «Як працаваў, так і працую. У другой якасці, але са значна большым патэнцыялам магчымасцяў і ўлікам тых каласальных перамен, якія адбываюцца ў галіне і свеце тэхналогій». У тым ліку аб гэтым госць Палаца Незалежнасці расказаў беларускаму лідару.

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.