Вы тут

Лукашэнка зноў у палях, гэтым разам на ўсходзе. Галоўная тэма — безадвальная апрацоўка глебы


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў вывучыць вопыт безадвальнай апрацоўкі глебы, што дазваляе значна эканоміць рэсурсы на апрацоўку і пасеў, паведамляе БелТА.


 

Калі на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка інспектаваў заходнія рэгіёны краіны, то гэтым разам у поле зроку ўсходнія вобласці. І ў дадзеным выпадку ў полі — у прамым сэнсе слова. Кіраўнік дзяржавы наведаў сялянскую фермерскую гаспадарку «Старт» у Аршанскім раёне, дзе на прыкладзе аднаго з палёў паглядзеў тэхналогію безадвальнай апрацоўкі глебы. Дадзенае пытанне Прэзідэнт пазначыў як стратэгічнае і даў даручэнне на практыцы вывучыць вопыт, каб у наступным годзе зрабіць канчатковыя высновы.

Апрацоўка глебы ажыццяўляецца спецыяльным агрэгатам. Прама па іржышчы пасля ўборкі ўраджаю ажыццяўляецца пасеў на патрэбную глыбіню, унясенне ўгнаенняў.

«Звычайнае поле. Іржышча пасля ўборкі. І мы гэты агрэгат запускаем па іржышчы. І ты гарантуеш, што на гэтым полі будзе тое, што мы хочам. Нягледзячы на тое, што тут мора травы», — спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Віцэ-прэм’ер Леанід Заяц растлумачыў, што будуць ужытыя спецыяльныя сродкі, каб здушыць рост непатрэбнай травы і пустазелля. Ён далажыў, што ў адной з гаспадарак з пасеваў па такой тэхналогіі ўжо атрымалі высокі ўраджай рапсу, пшаніцы, добра ўрадзіла і кукуруза.

«Нам бы не прамахнуцца. Галоўнае, каб мы атрымалі ўраджай. Я думаю, першы год трэба паспрабаваць. Палову так пасеяць, а палову пры звычайным ворыве, — звярнуўся Прэзідэнт да кіраўніцтва гаспадаркі. — Будзем спрабаваць тут. У добрых гаспадарках — там, дзе ўжо вопыт ёсць, безадвальная апрацоўка глебы і пасеў па іржышчы — гэта добры варыянт. Але трэба асабліва на поўначы, усходзе акуратна да гэтага падыходзіць».

«Я думаю, гэта ланцуговая рэакцыя. Раз ужо паспяхова працуюць прадпрыемствы, ужылі гэтую тэхналогію, і ў іх ідзе эканомія і аб’ём вытворчасці прадукцыі, то пойдуць і ўсе», — выказаў меркаванне віцэ-прэм’ер.

Аляксандру Лукашэнку таксама далажылі, што пры такой тэхналогіі не толькі эканоміцца тэхнічны і паліўны рэсурсы, але гэта і добра пры засухах. Пласт зямлі не перагортваецца, а, адпаведна, лепш захоўвае вільгаць.

Але Прэзідэнт усё ж настойвае на тым, каб да падобнай навацыі падыходзілі ўзважана, папярэдне вывучыўшы ўсе магчымыя плюсы і мінусы. «Паглядзім, што ў цябе атрымаецца. Але я яшчэ раз кажу: ворыва ў адвал — мы перагортваем пласт, і гэта ўсё перагнівае. Гэта дае перагной глебе — угнаенне. Хутчэй, больш эфектыўна. Тут мы без абароту пласта. Так, эканомім. За кошт унясення комплексу ўгнаенняў даем ураджайнасць. У нейкай ступені гэта ўсё не так будзе перагніваць. Добра, што ў нас яшчэ зіма і вясна вільготныя», — заўважыў ён.

«Думаю, што нейкую частку плошчаў тваіх пасяўных трэба пакінуць і араць з абаротам пласта. І параўноўвай. Асабліва ў будучым годзе — што будзе тут, што будзе з абаротам пласта. А потым, калі ўсё нармальна пойдзе, будзем паступова пераходзіць не толькі тут, але і па краіне на гэтыя тэхналогіі. Людзі пойдуць. Былі б агрэгаты гэтыя», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.