Вы тут

Удзельнікі II Гульняў краін СНД разыграюць узнагароды ў трох відах спорту


Удзельнікі II Гульняў краін СНД сёння вызначаць чэмпіёнаў і прызёраў у трох відах спорту, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Самы насычаны медальны дзень сёння ў Брэсце, дзе плыўцы разыграюць узнагароды ў шасці дысцыплінах. У спаборніцтвах па сучасным пяцібор’і на базе БДУФК у Мінску пройдзе фінал асабістага турніру сярод дзяўчат. У сталічным спартыўна-стралковым комплексе імя Цімашэнкі стануць вядомыя пераможцы ў спаборніцтвах па кулявой стральбе.

Матчы валейбольнага турніру сярод юнакоў пройдуць у мінскім Палацы спорту: Беларусь — ААЭ, Арменія — Узбекістан, Расія — Таджыкістан. На пляцоўцы «Чыжоўка-Арэны» будуць гуляць дзяўчаты: Беларусь — Казахстан, Арменія — Таджыкістан. На баксёрскім турніры ў Оршы адбудуцца паўфінальныя баі. У Летнім амфітэатры Віцебска працягнуцца паядынкі майстроў тайландскага бокса.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.