Вы тут

«Заплыў на чым папала» пройдзе на Аўгустоўскім канале падчас «Свята мора»


Мерапрыемства ладзіцца абласным упраўленнем спорту і турызму і абласным аб’яднаннем прафсаюзаў. Удзельнікамі заплыва стануць прадстаўнікі ўсіх раёнаў вобласці — каманды гор- і райвыканкамаў, прадпрыемстваў, грамадскіх арганізацый, а таксама жыхары рэгіёна.


Галоўная ўмова такіх спаборніцтваў — наяўнасць незвычайнага плаўсродка, які зроблены сваімі рукамі, без прамысловага ўдзелу. Прычым сродак не можа быць лодкай, у той час павінен добра трымацца на вадзе і адпавядаць усім правілам бяспекі. Звычайна «фундаментам» такіх сродкаў становяцца бочкі, шыны, балоны.

Сёлета ў заплыва ёсць і свая тэма — «Мір і стваральная праца».

Сярод заяўленых плаўсродкаў — «Белыя Росы», «Саламея», «Яднальны вянок Купалінкі», «Зямля пад белымі крыламі» і многія іншыя. Асновай некаторых назваў стала творчасць беларускіх класікаў літаратары і кіно, традыцыі і абрады беларускай культуры.

Відовішча ладзіцца не першы год, але з-за пандэміі свята некалькі год не праводзілася. І вось нарэшце доўгачаканая падзея адбудзецца. Пычым з яшчэ большым размахам. Гэта адно з тых мерапрыемстваў, якое хочацца ўбачыць дзеля ўласных эмоцый. І такіх аматараў у мінулыя разы збіралася да некалькіх тысяч. З леташніх заплываў можна згадаць вялікі плывучы торт, Эйфелеву вежу, пірацкі карабель, плывучы аўтамабіль газавай службы з фейерверкам, вялікі МАЗ, сюррэалістычныя інсталяцыі на чале з Сальвадорам Далі і многія іншыя цікавыя аб’екты.

Мяркуецца, што ў незвычайных спаборніцтвах сёлета прымуць удзел каля 30 каманд вобласці. Пераможцы будуць выяўлены ў розных намінацыях — самае арыгінальнае тэхнічнае рашэнне, лепшае афармленне плаўсродка, лепшая прэзентацыя каманды, самая арыгінальная назва каманды, лепшае музычнае суправаджэнне. Лепшая каманда атрымае Гран-пры фестываля. Узнагароды падрыхтаваны Гродзенскім райвыканкамам і грамадскімі арганізацыямі.

—Спаборніцтва заплыва, на чым папала, карыстаецца вялікім поспехам сярод наведвальнікаў «Свята мора». Гэта, можна сказаць, галоўная фішка ўсяго фестываля. Сёлета тэматыка заплыва прадыктавана Годам міра і стваральнай працы і праводзіцца ў рамках важнай для рэспублікі падзеі — ІІ Гульняў краін СНГ. Дарэчы, дэлегацыі ўдзельнікаў гульняў, што праходяць у Гродне, таксама запрошаны на свята на Аўгустоўскім канале і змогуць назіраць за гэтым унікальным відовішчам, — паведаміў старшыня Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага схода Беларусі Віктар Лісковіч.

Таксама ў праграме свята адбудзецца спаборніцтва па балотнаму футболу, удзел у якім прымаюць і жаночыя каманды. Увогуле праграма абяцае быць даволі насычанай, а яе заключным акордам стане феерычная пенная вечарына.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.