Вы тут

Лукашэнка акрэсліў задачы і адзначыў унікальнасць кадравых рашэнняў па міністрах ЖКГ і Мінтранса


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пазначыў задачы перад новымі кіраўнікамі міністэрстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і транспарту і камунікацый, якімі прызначаныя Генадзь Трубіла і Аляксей Ляхновіч, перадае БелТА.


 

Фота: БелТА

Абодва новыя міністры прызначаныя на гэтыя пасады пасля работы на пасадах першых намеснікаў міністраў у адпаведных ведамствах, і гэты факт Прэзідэнт адзначыў асабліва: «Акрамя задач, якія я хацеў бы перад вамі паставіць, думаю, што важней тое, што вы лепш за мяне ведаеце, што трэба рабіць на даручаных вам участках работы. Шчыра скажу: я не памятаю выпадку, каб мы кіраўнікамі міністэрстваў — міністрамі — прызначалі намеснікаў. Мы заўсёды шукалі, падбіралі новых людзей. Каб новы чалавек прыйшоў, які ведае справу, прафесіянал, паглядзеў новымі вачыма на тое ці іншае ведамства. Але ў дадзеным выпадку я лічу, што і Генадзь Аляксеевіч, і Аляксей Аляксеевіч — людзі падрыхтаваныя. Не магу сказаць, што міністэрствы былі праваленыя і былыя міністры дрэнна працавалі. Таму мы і спыніліся на кандыдатурах намеснікаў».

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка перад кожным з міністраў паставіў і задачы.

Міністэрства ЖКГ павінна быць бачна

«Я чакаю ад міністэрства, па-першае, каб яго было бачна. Разумееце, пра што гаворка. І, па-другое, каб гэта міністэрства нарэшце даказала, што яму быць. Што Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў краіне трэба. Для вас не сакрэт, мне пастаянна ўносіліся прапановы аб ліквідацыі гэтага міністэрства або ўключэнні ў нейкае іншае міністэрства, таму што нібыта функцыі перасякаюцца. Многія функцыі рэалізуюцца мясцовымі органамі ўлады. Некаторыя ўваходзяць у Міністэрства будаўніцтва — сумежныя і гэтак далей», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка не згодны з такім падыходам і не лічыць, што гэта так: «Нават калі дзесьці і вы займаецеся будаўніцтвам або капітальным рамонтам ці ж паралельна Міністэрства будаўніцтва — усім працы хопіць. Але, натуральна, вам не варта займацца тым, чым будуць займацца і мясцовыя органы ўлады, і Міністэрства будаўніцтва. Думаю, што міністэрства асабліва і не залазіла ў гэтыя паўнамоцтвы і функцыі».

Прэзідэнт растлумачыў, чаму захоўвае Міністэрства ЖКГ. Гэта звязана з тым, што ў зваротах ад грамадзян, якія паступаюць на імя кіраўніка дзяржавы, у Адміністрацыю Прэзідэнта, пытанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі знаходзяцца на першым месцы.

«Вы павінны прыўносіць навінкі ў гэтую сістэму, жорстка кантраляваць выкананне ўсяго функцыяналу, які ўскладзены на мясцовыя органы ўлады і іншыя арганізацыі. І хацелася б, каб гэтых скаргаў было менш. Я разумею, што заўсёды так было. Заўсёды чагосьці не хапала — то плот не адрамантавалі, то дах, то балкон», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

/Будзе дапоўнена/.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.