У студзені — чэрвені ў Кітаі было здзейснена 1,77 мільярда пасажырскіх паездак па чыгунцы. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Кітайскай дзяржаўнай чыгуначнай карпарацыі, перадае «Жэньмінь жыбааанлайн».
Як адзначылі ў карпарацыі, колькасць пасажыраў, якія скарысталіся паслугамі чыгункі па ўсёй краіне, рэзка ўзрасла ў другім квартале гэтага года і перавысіла паказчык за аналагічны перыяд 2019-га.
29 красавіка было зафіксавана больш чым 19,66 мільёна пасажырскіх паездак, што стала максімальна высокім сутачным паказчыкам пасажырапатоку за ўсю гісторыю кітайскай чыгункі.
У карпарацыі адзначылі, што ў першай палове гэтага года дзякуючы ўстойліваму сацыяльна-эканамічнаму развіццю колькасць пасажырскіх паездак у краіне павялічылася. За гэты час агульнанацыянальная сетка чыгунак у сярэднім задзейнічала 9311 пасажырскіх цягнікоў у суткі, што на 11,4 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2019-га.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.