Вы тут

У Свіслачы адкрылі помнік Герою Савецкага Саюза Мікалаю Масонаву


Адкрыццё прымеркавана да святкавання Дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. «Мы вельмі ўдзячныя людзям таго пакалення. Дзякуючы ім мы сёння праводзім незалежную знешнюю і ўнутраную палітыку, выбіраем тыя каштоўнасці, якія прывіваем нашай моладзі. Мы выбіраем той шлях, які вызначае наша развіццё. Сумеснае рашэнне жыхароў горада аб устанаўленні гэтага помніка-бюста з'яўляецца актам гістарычнай справядлівасці. Нас аб'яднала адна святая ідэя — подзвіг савецкага салдата ў гады Вялікай Айчыннай вайны», — адзначыў старшыня Свіслацкага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі, перадае БелТА.


Мікалай Масонаў пахаваны ў Свіслачы. Яго імем названа вуліца ў райцэнтры і Свіслацкая СШ № 2, на будынку якой устаноўлена мемарыяльная дошка. 17 ліпеня 2004 года на месцы гібелі камдыва адкрыты мемарыяльны знак у гонар Героя Савецкага Саюза.

Над стварэннем бюста Мікалая Масонава з бронзы працаваў вядомы скульптар Уладзімір Панцялееў. «Мала захавалася фатаграфій. Дзесьці Мікалай Масонаў пазіруе, што дадае яму гадоў. Таму прыходзілася нешта дапрацоўваць. Больш часу сыходзіла на ўзнагароды і ордэны. У цэлым выява атрымалася зборнай. Мая задача была — стварыць, захаваць выяву Героя Савецкага Саюза для будучых пакаленняў. Я хачу адзначыць, што для мяне тэма Вялікай Айчыннай вайны была і ёсць свяшчэнная. Таму што дзякуючы такім людзям, якія вызвалялі нашу краіну, у нашых гарадах ёсць жыццё», — сказаў Уладзімір Панцялееў.

Аб значнасці подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і важнасці захавання памяці аб гераізме продкаў распавёў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. «Вельмі сімвалічна, што менавіта ў дзень вызвалення Свіслацкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў мы адкрываем помнік аднаму з герояў той страшнай вайны; герояў, якія сваёй мужнасцю, гераізмам, цаной уласнага жыцця забяспечылі нам права жыць пад мірным небам у сваёй краіне. Вось ужо 79 гадоў над нашай краінай мірнае неба, тут не гучаць гукі стрэлаў і разрываў, наш народ мае магчымасць займацца стваральнай працай, будаваць сваю незалежную Беларусь, — падкрэсліў Уладзімір Каранік. — Мы, беларусы, ушаноўваем сваіх герояў, захоўваем і прымнажаем здабытак нашых продкаў. І гэта адна са шматлікіх граняў велічы нашага народа разам з яго мужнасцю, гераізмам, працавітасцю, чалавекалюбствам, здольнасцю да спачування, гатоўнасцю заўсёды прыйсці на дапамогу. Менавіта гэта дазволіла падняць нашу краіну з руін, загаіць усе раны той страшнай вайны, акрамя, напэўна, душэўных ран, будаваць сваю, камфортную для жыцця Беларусь, якая развіваецца. Беларусь, у якой хочацца жыць і працаваць».

Уладзімір Каранік выказаў упэўненасць у тым, што так будзе заўжды. «Мы здолеем захаваць гістарычную памяць і перадаць яе наступным пакаленням для таго, каб і далей так было. Як залог таго, што і далей над нашай зямлёй будзе мірнае неба, мы і далей будзем займацца стваральнай працай, развіваючы і прымнажаючы здабытак нашых продкаў. А нашы нашчадкі будуць з удзячнасцю аглядацца назад і з упэўненасцю глядзець у будучыню, ісці наперад, забяспечваючы развіццё і працвітанне нашай незалежнай дзяржавы», — рэзюмаваў старшыня Гродзенскага аблвыканкама.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.