Вы тут

Прадукцыя металургічнай вытворчасці Беларусі пастаўляецца ў 99 краінах


Прадукцыя металургічнай вытворчасці Беларусі пастаўляецца ў 99 краінах. Такая інфармацыя змяшчаецца ў статыстычным аглядзе да Дня металурга, апублікаваным на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БелТА.


У Беларусі колькасць працуючых у металургічнай галіне ў 2022 годзе склала 57,8 тыс. чалавек, а гэта 6,4% ад агульнай колькасці працуючых у прамысловасці. Сярод іх пераважаюць мужчыны — 81,5%, жанчын — 18,5%. Сярэдні ўзрост работнікаў — 41 год. Паводле звестак Белстата, 30,8% работнікаў галіны маюць вышэйшую адукацыю.

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў 2022 годзе ў галіне склала Br1818,3, і ў параўнанні з 2021 годам вырасла на 13,4%.

Усяго ў Беларусі 1779 арганізацый, якія ажыццяўляюць металургічную вытворчасць і вытворчасць гатовых металічных вырабаў, акрамя машын і абсталявання.

Уклад Гомельскай і Мінскай абласцей у агульны аб’ём металургічнай вытворчасці ў 2022 годзе склаў больш за дзве траціны. У структуры металургічнай вытворчасці і вытворчасці гатовых металічных вырабаў 48,9% занялі металы і ліццё, 25,7% — будаўнічыя металаканструкцыі, 25,4% — іншыя вырабы з металаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.