Вы тут

У правінцыі Цінхай знайшлі старажытныя наскальныя малюнкі


Тры месцы з наскальнымі малюнкамі знойдзены ў басейне ракі Тунцянь у раёне вытоку Янцзы на тэрыторыі правінцыі Цінхай (Паўночна-Заходні Кітай). Аб гэтым паведамілі ў Даследчым інстытуце гісторыі і культуры горада Юйшу, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Тунцянь з’яўляецца ўчасткам найбуйнейшай у Кітаі ракі Янцзы ў верхнім яе цячэнні і знаходзіцца ў Юйшу-Тыбецкай аўтаномнай акрузе. Як паведаміў дырэктар даследчага інстытута Джамьянг Німа, усяго ў гэтым раёне было знойдзена 59 месцаў з наскальнымі малюнкамі, і ўзрост самых ранніх налічвае прыкладна 3200 гадоў.

36 наскальных малюнкаў на гэты раз былі знойдзены на сярэдняй вышыні больш чым 3800 метраў над узроўнем мора. Стыль выяваў адлюстроўвае качавы лад жыцця ў паўночных стэпах. Большасць з іх — малюнкі фігур жывёл. 

Наскальныя малюнкі ў басейне ракі Тунцянь адрозніваюцца мноствам вобразаў. Акрамя чалавечых фігур таксама можна ўбачыць выявы жывёл, такіх як які, алені, ваўкі, тыгры, леапарды, авечкі, сабакі, коні і вярблюды, а таксама выявы двухколавых транспартных сродкаў і розныя сімвалы.

Эксперты мяркуюць, што знаходка паслужыць важнай асновай для вывучэння культуры ў раёне вытокаў ракі Янцзы.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.