Вы тут

У Кітаі выдзелілі 320 мільёнаў юаняў для ліквідацыі наступстваў паводак


Міністэрства фінансаў КНР сумесна з Міністэрствам па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР прынялі рашэнне аб выдзяленні 320 мільёнаў юаняў (каля 44 млн долараў), якія будуць накіраваны на правядзенне работ па ліквідацыі наступстваў паводак і геалагічных катастроф у горадзе Чунцын, правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая і ў іншых раёнах краіны, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У прыватнасці, 250 мільёнаў юаняў будуць накіраваны на супрацьпаводкавыя работы і ліквідацыю наступстваў стыхійных бедстваў, а астатнія 70 млн юаняў — на ліквідацыю наступстваў геалагічных бедстваў, адзначаецца ў заяве Міністэрства фінансаў КНР. Выдзеленыя сродкі таксама будуць накіраваны на правядзенне аварыйна-выратавальных работ і ліквідацыю наступстваў стыхійных бедстваў, галоўным чынам на пошук, выратаванне і перамяшчэнне пацярпелых людзей, а таксама на выяўленне і прадухіленне пагрозы другасных бедстваў і аднаўленне пашкоджаных дамоў.

Гэты крок быў зроблены ў сувязі з тым, што на рэгіёны краіны, уключаючы горад Чунцын, абрынуліся працяглыя залевы, што прывяло да вялікіх ахвяр і значнай матэрыяльнай шкоды.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.