Вы тут

ЭКСПА Кітай—Афрыка праходзіць у горадзе Чанша


Прадстаўнікі 50 афрыканскіх краін і васьмі міжнародных арганізацый зарэгістраваліся для ўдзелу ў трэцім Гандлёва-эканамічным ЭКСПА Кітай—Афрыка, якое праходзіць з 29 чэрвеня па 2 ліпеня ў горадзе Чанша, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У рамках ЭКСПА, якое праходзіць пад дэвізам «Сумеснае развіццё дзеля агульнай будучыні», запланавана больш за 40 розных мерапрыемстваў. Будуць ахоплены такія тэмы, як зялёная інфраструктура, мытня і каранцін, медыцына і ахова здароўя, сельскагаспадарчыя і харчовыя тавары, індустрыяльныя паркі і прафесійная адукацыя, паведамілі арганізатары. У якасці ганаровых гасцей у мерапрыемстве бяруць удзел Бенін, Дэмакратычная Рэспубліка Конга, Мадагаскар, Малаві, Марока, Мазамбік, Нігерыя і Замбія. У ходзе ЭКСПА ўпершыню будзе апублікаваны індэкс гандлю паміж Кітаем і Афрыкай, які паслужыць «барометрам» для рыначных суб’ектаў, якія ажыццяўляюць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Афрыкай.

Гандлёва-эканамічнае ЭКСПА Кітай-Афрыка, якое праходзіць з 2019 года, стала важнай платформай для ўмацавання гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж КНР і афрыканскімі краінамі.

У дзвюх ЭКСПА, якія праходзілі ў 2019-м і 2021-м гадах, узялі ўдзел больш за тысячу кітайскіх і афрыканскіх прадпрыемстваў, бізнэс-асацыяцый і фінансавых устаноў, падпісана 216 праектаў супрацоўніцтва і пагадненняў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.