14-я штогадовая нарада, таксама вядомая як форум «Летні Давос», пройдзе з 27 па 29 чэрвеня ў горадзе Цяньцзінь (Паўночны Кітай). Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па справах развіцця і рэформ КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Як адзначылі ў ведамстве, сёлета на мерапрыемства, тэма якога заяўлена як «Прадпрымальніцтва: рухаючая сіла сусветнай эканомікі», з’ехаліся больш чым 1500 прадстаўнікоў палітыкі, бізнесу, навуковых колаў, грамадскіх і міжнародных арганізацый. Форум закліканы садзейнічаць актывізацыі інавацыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці ў Азіі і ва ўсім свеце, вывучэнні магчымых шляхоў эканамічнага аднаўлення і ўстойлівага развіцця, а таксама дапамагчы ўдзельнікам заставацца ў курсе перспектыў развіцця эканомікі Кітая і Азіі.
Як адзначыў прэм’ер Дзяржсавета КНР Лі Цян падчас сустрэчы ў Цяньцзіне з выканаўчым старшынёй Сусветнага эканамічнага форуму Клаўсам Швабам, з развіццём глабалізацыі сусветныя эканомікі ўжо даўно перапляліся адна з адной. Ён заўважыў, што краіны, якія супрацоўнічаюць адна з адной і дапаўняюць перавагі адна адной, — гэта неабходная ўмова для развіцця прадукцыйных сіл і незваротная гістарычная тэндэнцыя. Усе краіны павінны ажыццяўляць адкрытую і паглыбленую камунікацыю, каб умацаваць узаемаразуменне і ўзаемны давер, не дапускаць памылковых меркаванняў, імкнуцца да ўзаемавыгадных вынікаў, збліжаць інтарэсы, прыкладаць сумесныя намаганні для пераадолення агульных выклікаў і стварэння лепшай будучыні.
КНР будзе і надалей будзе прытрымлівацца шляху мірнага развіцця, прасоўваць адкрытасць знешняму свету высокага ўзроўню і дзяліцца магчымасцямі з іншымі краінамі, падкрэсліў Лі Цян. Ён дадаў, што Кітай гатовы працаваць з усімі, каб пабудаваць сусветную эканоміку адкрытага тыпу і супольнасць адзінага лёсу чалавецтва.
Мікалай ЛІТВІНАЎ
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.