Вы тут

Зварот з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа


Паважаныя суайчыннікі!


Сёння ўся Беларусь згадвае трагічныя падзеі 22 чэрвеня 1941 года. На досвітку вайна вераломна ўварвалася ў наш дом, бязлітасна разбурыўшы лёсы, сем'і, гарады і вёскі.

Больш як тры гады беларуская зямля літаральна стагнала ад зверстваў нацыстаў. У разбуральным пажары вайны загінуў кожны трэці жыхар краіны.

Нечалавечая жорсткасць не зламала волю нашага народа. Абарона роднай зямлі з'яднала ўсё цывільнае насельніцтва рэспублікі ва
ўсеагульным супраціўленні фашызму. Нашы дзяды і прадзеды падвергліся катаванням і тэрору, але захавалі свае гонар і годнасць.

Праз дзесяцігоддзі шчаслівага жыцця на планеце зноў склалася сітуацыя, калі палатно мірнага часу вось-вось разарвецца. Чарговы памылковы крок цынічных заходніх палітыкаў можа стаць апошнім для большай часткі чалавецтва.

Ведаючы не па чутках аб жахах вайны і цане перамогі, беларускі народ захоўвае гістарычную праўду, умацоўвае дзяржаўны суверэнітэт і адзінства нацыі ў імя міру на роднай зямлі.

У гэты журботны дзень у гонар воінаў-вызваліцеляў і ўсіх паўшых, але не пакораных схілім галовы ў мінуту маўчання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.