Вы тут

Эксперт: У Беларусі захавалася ўнікальная сістэма анкалагічнай службы


У Беларусі захавалася ўнікальная сістэма анкалагічнай службы. Пра гэта на тэлеканале АНТ расказаў намеснік дырэктара па навуковай рабоце рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава Сяргей Красны.


Сяргей Красны патлумачыў, чаму перад цэнтрам устаноўлена скульптура з выявай адразу трох медыкаў. «Гэта асаблівасць анкалогіі, якая мае тры асноўныя метады лячэння. Гэта хірургія, прамянёвая тэрапія і хіміётэрапія, або лекавае лячэнне. Гэтая скульптура сімвалізуе, што ў анкалогіі адзін доктар не павінен прымаць рашэнне. Усе рашэнні павінны прымацца калегіяльна, каб для кожнага пацыента выпрацаваць адпаведны план лячэння», — распавёў ён.

Эксперт адзначыў: нават калі спецыялістам цэнтра не ўдаецца цалкам вылечыць чалавека, яму можна падоўжыць жыццё на доўгія гады. «У Беларусі захавалася ўнікальная сістэма анкалагічнай службы. У многіх краінах яна была разбурана, у іншых яе не было наогул, а лячэнне анкалагічных пацыентаў праходзіла ў агульналячэбнай сеткі. Але вынікі лячэння ў анкалагічных цэнтрах на парадак вышэй, чым у агульналячэбнай сеткі. Дарэчы, анколагі па-іншаму падыходзяць да самога працэсу лячэння. У нас ёсць усё неабходнае як для дыягностыкі, так і для лячэння на самым высокім сусветным узроўні», — запэўніў Сяргей Красны.

Прэв’ю: скрыншот АНТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.