Вы тут

Пярцоў: Сёння мы ўжо перамаглі, мы з’ядналіся нашай адзінай камандай СМІ


Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў на рэспубліканскай спартакіядзе «Здароўе» сярод супрацоўнікаў СМІ ў «Стайках» адзначыў, што сёлета спаборніцтва аб’яднала максімальную колькасць удзельнікаў, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

«У нас сёння рэкорд — максімальная колькасць каманд і максімальная колькасць удзельнікаў. Вы і самі гэта бачыце. Усё паказвае на тое, што мы сёння ўжо перамаглі, мы з’ядналіся нашай адзінай камандай СМІ, медыявымяральніка, кнігавыдаўцоў, кнігараспаўсюджвальнікаў, — сказаў Уладзімір Пярцоў. — І сёння ў пачатку спартакіяды я хачу павітаць тых, хто да нас далучыўся. Гэта каманда Мінгарвыканкама і ЗАТ «Медыявымяральнік».

«У гэтае гарачае надвор’е ў нас будуць сапраўдныя гарачыя баталіі і, як заўсёды, пераможа наймацнейшы», — дапоўніў міністр.

Традыцыйная Рэспубліканская спартакіяда сярод работнікаў СМІ праходзіць у"Стайках". Мерапрыемства разлічана на два дні і сабрала 22 каманды. Спартакіяда праводзіцца сярод падведамных арганізацый Міністэрства інфармацыі, друкаваных і электронных СМІ. Каманды будуць спаборнічаць у валейболе, міні-футболе, настольным тэнісе, лёгкаатлетычным кросе, гіравым спорце, перацягванні каната, дартсе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. 

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і закрыццё спартакіяды адбудуцца 18 чэрвеня.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.