Вы тут

У Пекіне стартавала эстафета агню Сусветнай летняй Універсіяды


Эстафета агню 31-й Сусветнай летняй Універсіяды стартавала ў Пекіне за 48 дзён да пачатку Гульняў, якія пройдуць у горадзе Чэнду (правінцыя Сычуань, Паўднёва-Заходні Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм’ер Дзяржсавета КНР Дзін Сюэсян запаліў факел з чашы на цырымоніі, якая адбылася ў кампусе Пекінскага ўніверсітэта, пасля чаго аб’явіў аб пачатку эстафеты.

Выконваючы абавязкі кіраўніка Міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту Леанц Эдэр у сваім відэазвароце адзначыў, што эстафета агню перадасць усяму свету дух і атмасферу Універсіяды. «Прадстаўнікі моладзі з многіх краін і рэгіёнаў, удзельнічаючы ў эстафеце агню Сусветнай летняй Універсіяды ў Чэнду, данясуць магутнае пасланне аб «сумеснай працы над стварэннем больш светлай будучыні для чалавецтва, — сказаў Леанц Эдэр. — Разам яны сімвалізуюць магутную сілу супрацоўніцтва для паляпшэння нашай агульнай будучыні», — дадаў ён.

Эстафета агню пройдзе ў пяці гарадах: Пекіне, Харбіне (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Хэйлунцзян), Шэньчжэне, Чунцыне і Ібіне (правінцыя Сычуань). Пасля агонь вернецца ў Чэнду, і 28 ліпеня падчас афіцыйнага адкрыцця Універсіяды ім запаляць галоўную факельную чашу Гульняў.

Першым удзельнікам эстафеты стаў алімпійскі чэмпіён, гімнаст Цзоў Цзін’юань. «Гэта мой першы вопыт удзелу ў эстафеце. Гэта сапраўды ўзрушаюча, — сказаў Цзоў Цзін’юань, які родам з правінцыі Сычуань. — Для мяне факел увасабляе не толькі імкненне дзясяткаў тысяч кітайскіх студэнтаў быць „хутчэй, вышэй, мацней“, але таксама жаданні і надзеі жыхароў правінцыі Сычуань, якія ўскладаюцца на Універсіяду».

Сярод удзельнікаў першага этапа эстафеты таксама алімпійскі чэмпіён па стральбе Ян Лін, легенда настольнага тэніса Дэн Япін і студэнты ўніверсітэтаў.

У сваім відэазвароце Леанц Эдэр таксама пахваліў кітайскіх арганізатараў за іх «нястомныя намаганні і напружаную працу» нягледзячы на тое, што Універсіяда ў Чэнду была двойчы адкладзена з-за пандэміі COVID-19. «Нягледзячы на гэтыя складанасці, аргкамітэт рэагаваў з дзіўнай эфектыўнасцю і самаадданасцю, забяспечваючы высокую якасць падрыхтоўкі да мерапрыемства, — сказаў Леанц Эдэр. — У нас ёсць усе падставы меркаваць, што Сусветная летняя Універсіяда ў Чэнду стане выключнай падзеяй, адзначанай выдатнымі дасягненнямі арганізатараў і іх пільнай увагай да дэталей».

Горад Чэнду, які з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Сычуань, стане ўжо трэцім па ліку горадам кантынентальнай часткі Кітая, які прымае Сусветную летнюю Універсіяду, якая праходзіць раз на два гады. У 2001-м Гульні праходзілі ў Пекіне, а ў 2011-м — у Шэньчжэне.

Сёлета спартсмены з універсітэтаў усяго свету будуць змагацца за 269 камплектаў медалёў у 18 відах спорту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.