Вы тут

Як у Лошыцы ўшаноўвалі выпускнікоў-медалістаў. Фотарэпартаж


У сталічным Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе адбыўся выпускны бал Ленінскага раёна, на якім ушаноўвалі найлепшых з лепшых выпускнікоў – уручалі ім залатыя і сярэбраныя медалі. Урачыстая цырымонія праходзіла на адкрытым паветры перад парадным уваходам ў галоўны музейны будынак.


Кожны год кіраўніцтва раёна наладжвае для адораных і паспяховых юнакоў і дзяўчат, а таксама для іх бацькоў запамінальна-камерныя імпрэзы. Але сёлета ўпершыню вырашылі правесці свята ў запаведна-гістарычным кутку славутага парка, і што асабліва, на свежым паветры. І не памыліліся — сонечнае надвор’е надала асаблівае хараство гэтай падзеі. 

Сёлета ў 27 школах Ленінскага раёна атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукакцыі 1339 вучняў. Наогул сярод іх прэтэндаваў на медалі шэсцьдзесят адзін выпускнік: 45 — на залатыя і 16 — на сярэбраныя. На цырымоніі ўшанавання свае заслужаныя ўзнагароды атрымалі 51 дзяўчынка і 10 юнакоў. Па-традыцыі гасцямі свята былі кіраўнікі раёна і дэпутаты на чале з главой адміністрацыі Раманам Мельнікам. Асаблівы настрой выпускному святу надаў запуск паветраных шароў. Былі, зразумела, і сур'ёзныя ўрачыстыя моманты – укладанне кветак на брацкай магіле воінаў, партызанаў і падпольшчыкаў, якія загінулі за вызваленне сталіцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.