Вы тут

Кансорцыум інстытутаў развіцця створаны ў ЕАЭС


Пагадненне аб стварэнні кансорцыума інстытутаў развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза падпісана на палях Еўразійскага міжурадавага савета 8 чэрвеня ў Сочы, паведамілі БелТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.


«Кансорцыум інстытутаў развіцця створаны без утварэння юрыдычнай асобы з мэтай аб’яднання намаганняў па развіцці еўразійскай эканамічнай інтэграцыі, садзейнічанні эканамічнаму росту дзяржаў Еўразіі і павышэнні інвестыцыйнай актыўнасці ў рэгіёнах», — адзначылі ў ЕЭК.

На гэты момант у кансорцыум увайшлі Цэнтр стратэгічнага развіцця Арменіі, Нацыянальны інстытут стратэгічных даследаванняў пры прэзідэнце Кыргызстана і расійскае Агенцтва стратэгічных ініцыятыў па развіцці новых праектаў. Паводле даных ЕЭК, аб сваёй зацікаўленасці ў супрацоўніцтве з кансорцыумам таксама заявілі інстытуты развіцця Беларусі, Узбекістана і Таджыкістана.

«Сумесная работа інстытутаў развіцця ЕАЭС у фармаце кансорцыума дасць магчымасць ім абменьвацца лепшымі напрацоўкамі і фарміраваць агульныя метадалагічныя прынцыпы інвестыцыйнай дзейнасці ў рэгіёнах. Упэўнены, што дзякуючы рабоце кансорцыума ў рэгіёнах ЕАЭС палепшыцца інвестыцыйны клімат, будуць актыўней развівацца кааперацыйныя сувязі, што ў канчатковым выніку станоўча паўплывае на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы ў краінах саюза», — сказаў член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы ЕЭК Сяргей Глазьеў.

Пытанне стварэння інстытута развіцця ў ЕАЭС было ініцыявана Кыргызстанам у 2018 годзе і канцэптуальна адлюстравана ў Дэкларацыі аб далейшым развіцці інтэграцыйных працэсаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза (прынята на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета 6 снежня 2018 года) і стратэгічных напрамках развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Антывірусны «кактэйль». Якія прышчэпкі варта зрабіць восенню?

Усё, што важна ведаць перад сезонам вірусных інфекцый, расказалі спецыялісты.

Культура

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Як пакажуць мінулае ў кінастужцы «На другім беразе»

Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?