Вы тут

Кур’ерскі сектар Кітая апрацаваў звыш 50 мільярдаў пасылак


Больш чым 50 мільярдаў пасылак было дастаўлена кур’ерскімі кампаніямі Кітая сёлета за пяць месяцаў. Аб гэтым сведчаць дадзеныя Дзяржаўнага паштовага ўпраўлення (ДПУ) КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэты ўзровень быў дасягнуты на 155 дзён раней у параўнанні з 2019 годам, і на 27 дзён раней, чым летась, сведчаць дадзеныя ведамства. Паводле інфармацыі ДПУ, дзякуючы спрыяльнай палітыцы, накіраванай на пашырэнне ўнутранага попыту, галіна паштовай і экспрэс-дастаўкі паступова стала важнай рухаючай сілай росту нацыянальнай эканомікі.

Яна адыграе ўсё большую ролю ў фарміраванні каналаў вытворчасці і продажаў, стыкоўцы попыту і прапановы, а таксама аблягчэнні ўнутранай і знешняй цыркуляцыі.

Значны рост сектара таксама садзейнічаў развіццю апрацоўчай і іншых галін прамысловасці за кошт выхаду на заводы для прадастаўлення ім паслуг, зніжэння затрат і павышэння эфектыўнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.