Вы тут

Галоўчанка: Беларусь і Краснадарскі край упэўнена нарошчваюць тавараабарот


Беларусь і Краснадарскі край упэўнена нарошчваюць тавараабарот, трэба не змяншаць тэмпаў. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы ў Сочы з губернатарам Краснадарскага краю Веніямінам Кандрацьевым, паведамляе БелТА.


«Падчас нашай апошняй сустрэчы мы з вамі вызначылі канкрэтныя напрамкі для адпрацоўкі, жорстка зафіксавалі задачы, падпісалі дарожную карту і арганізавалі работу па выкананні гэтых даручэнняў. Нашы каманды ў цэлым спрацавалі эфектыўна. Вынік у наяўнасці», — сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што галоўнае мерка паспяховасці любога супрацоўніцтва— гэта тавараабарот. «2022 год быў паспяховым, і гэты год мы таксама нядрэнна пачалі. Па выніках чатырох месяцаў тэмп росту практычна 150% да адпаведнага перыяду мінулага года, нагандлявалі на $200 млн.калі з такім жа тэмпам пойдзем далей, упэўнены, што рэкорд мінулага года будзе пераўзыдзены», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Кіраўнік беларускага ўрада звярнуў увагу, што дадзеныя лічбы — вынік рэалізацыі сумесных праектаў.

Веніямін Кандрацьеў у сваю чаргу выказаў упэўненасць, што бягучыя аб’ёмы тавараабароту — зусім не мяжа. Губернатар адзначыў высокую якасць беларускай пасажырскай тэхнікі (у тым ліку тралейбусаў, трамваяў, электробусаў) і падкрэсліў, што рэгіён зацікаўлены ў яе набыцці і ў далейшым. «Высокая якасць грамадскага транспарту для нас сёння галоўнае. Электробусы — гэта экалагічна чысты транспарт. Гэта важна не толькі для Сочы, мы гаворым пра ўсё ўзбярэжжа: і Анапа, і Геленджык, і Туапсэ, і Наварасійск», — дадаў ён.

Паводле яго слоў, Краснадарскі край зацікаўлены, апроч іншага, і ў пастаўках малочнай прадукцыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.