Вы тут

Галоўчанка: разлічваем выйсці на стратэгічнае рашэнне


Беларускі бок разлічвае выйсці на стратэгічнае рашэнне па перавалцы экспартных грузаў праз парты Мурманскай вобласці. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час сустрэчы з губернатарам Мурманскай вобласці Андрэем Чыбісам, паведамляе БелТА


«Прадметна прапрацоўваюцца пытанні выкарыстання паўночнага напрамку для перавалкі беларускіх экспартных грузаў праз інфраструктуру Мурманскай вобласці. У ходзе візіту ў Мурманск мы маем намер выйсці на нейкае фінальнае стратэгічнае рашэнне. Падрыхтоўчая работа была праведзена, вялікія аб’ёмы інфармацыі сабраны па розных варыянтах. Калі стратэгічнае рашэнне будзе прынята, трэба будзе аператыўна адпрацаваць яго з пункту гледжання ўзаемадзеяння юрыдычных асоб і фінансава-эканамічных пытанняў», — сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што рашэнне яшчэ адпрацоўваецца, супрацоўніцтва ў транспартна-лагістычнай сферы ідзе сваім ходам. «У мінулым годзе аб’ёмы перавалкі нашых грузаў праз Мурманск склалі крыху больш за 30 тыс. т, а па выніках чатырох месяцаў гэтага года перасягнулі 95 тыс. т», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.