Вы тут

Як прайшло рэспубліканскае свята «Апошні званок» у Лідзе. Фотарэпартаж


Учора для найлепшых выпускнікоў краіны быў асаблівы дзень. Бо 23 мая ў Лідзе адбылося рэспубліканскае свята «Апошні званок». Урачыстае шэсце па горадзе, лінейка ў Лідскім замку, канцэрт і дыскатэка да позняга вечара, феерверк... Але пра ўсё па парадку.


Падчас мерапрыемства міністр адукацыі Андрэй Іванец адзначыў, што ў жыцці кожнага маладога чалавека апошні званок з’яўляецца адной з самых запамінальных падзей, таму Міністэрства адукацыі традыцыйна праводзіць рэспубліканскі «Апошні званок», калі з усёй краіны збіраюцца найлепшыя 11-класнікі.

Таксама ён дадаў, што на дадзены момант у цэлым па краіне больш за 53 тысячы выпускнікоў. На сёлетнім рэспубліканскім званку ў Лідзе сабраліся больш за 1,5 тысячы выпускнікоў з усёй Беларусі.

— Гэта тыя дзяўчаты і хлопцы, якія прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, у пазавучэбнай працы, выдатнікі адукацыі, разумныя, актыўныя і самае галоўнае — па-сапраўднаму адданыя сваёй краіне, — сказаў міністр.

Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да Кургана неўміручасці. Усё суправаджалася тэматычнымі нумарамі і музычным суправаджэннем аркестра.

Пасля гэтага пачалося нешта неверагоднае. Вялікая калона выпускнікоў рушыла па вуліцах Ліды на ўрачыстую лінейку. Іх віталі малодшыя школьнікі і ўдзельнікі розных творчых калектываў Ліды. Уявіце сабе: толькі набліжаецца калона да харэаграфічнага калектыва, і артысты пачынаюць выконваць свой яркі танец.

У хуткім часе працэсія наблізілася да Лідскага замка. Там была падрыхтавана свая тэатралізаваная гістарычная праграма. А потым пачалася лінейка з захаваннем усіх найлепшых традыцый: тут быў і апошні званок, і вальс, і запуск шарыкаў у неба (спадзяемся, усе выпускнікі паспелі загадаць запаветнае жаданне).

На гэтым афіцыйная частка свята скончылася. Прыйшоў час весялосці. Выпускнікоў чакала забаўляльная праграма ў Лядовым палацы: канцэрт і дыскатэка. Завяршылася ўсё святочным феерверкам.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.