Калі цвіце бэз, дворыкі мінскіх спальных раёнаў нагадваюць маленькія дэндрапаркі і тонуць ў зеляніне, кветках і ў салодкім водары, робяцца больш утульнымі. Калі палымее бэз, значыць, што лета пачынаецца праз тыдзень. Гронкі бэзу — белыя і бардовыя, бэзавыя і ружовыя, заглядваюць у вокны шматпавярховак, хваляцца сваім колерам і буйным цветам. Пара квецені бэзу непрацяглая, але вельмі прыгожая і радасная: так і хочацца падыйсці да кустарніка, нахіліць галінку, адчуць пах, які ніколі не сблытаеш, не забудзеш. Калі цвіце бэз, наша сталіца маладзее!
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
З пачаткам навучальнага года рэгіструецца і рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі.
Як адзначаюць фінансавыя эксперты, рынак жылой нерухомасці выйшаў на беспрэцэдэнтна высокія паказчыкі па колькасці здзелак.
З рэжысёрам «Кіношнікаў» — наша размова пра мары і іх увасабленне ў рэальнасць.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?