Вы тут

У прыярытэце — развіццё транспартна-лагістычнага патэнцыялу Віцебскай вобласці


«Транспартна-лагістычны патэнцыял Віцебскай вобласці ў частцы апрацоўкі экспартных і транзітных грузаў, якія рухаюцца ў напрамках Усход-Захад і Поўнач-Поўдзень, вельмі вялікі, і ён на сёння раскрыты не ў поўнай меры. Таму ў бліжэйшай перспектыве нашым прадпрыемствам пры падтрымцы Віцебскага аблвыканкама будзе рэалізаваны шэраг інвестыцыйных праектаў у рэгіёне», — адзначыў генеральны дырэктар РУП «Белмытсэрвіс» Вадзім Бабарыкін падчас Міжнароднага эканамічнага форума «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы».


 

Белмытсервіс — надзейнае звяно ў транспартна-лагістычнай сістэме ЕАЭС, лідэр галіны, нацыянальны лагістычны аператар і 4PL-правайдэр Рэспублікі Беларусь. Кампанія неаднаразова была прызнана пераможцам рэспубліканскіх конкурсаў – «Зубры эканомікі», «Лепшы экспарцёр», а таксама бізнес-прэмій – «Лідэр года» і «Кіраўнік года».

Белмытсэрвіс, ажыццяўляючы лагістычныя паслугі «пад ключ», мае статус мытнага прадстаўніка, мытнага перавозчыка і ўпаўнаважанага эканамічнага аператара, біржавога і гандлёвага брокера, агента Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і авіяперавозчыкаў. Кампанія ўваходзіць у топ лепшых экспедытараў і грузаперавозчыкаў, валодае развітой мультыфункцыянальнай транспартна-лагістычнай інфраструктурай, з’яўляецца распрацоўшчыкам комплексных ІТ-рашэнняў для бізнесу.

На ХІ Міжнародным эканамічным форуме «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы», які праходзіў 18-19 мая ў Віцебску, кампанія прадставіла развіццё транспартна-лагістычнай інфраструктуры Віцебскай вобласці (транспартна-лагістычны цэнтр «Віцебск-Белмытсэрвіс», развіццё інфраструктуры па лініі найбуйнейшых транспартна-лагістычных калідораў, якая забяспечвае бесперашкоднае праходжанне таварна-транспартнага патоку праз тэрыторыю краіны. На пляцоўцы лагістаў была прадстаўлена арганізацыя перачэпкі/перагрузкі, якая ў комплексе з паслугамі па афармленні транзітных дэкларацый, прадастаўленні гарантый пры транзіце тавараў, арганізацыі перавозкі па тэрыторыі ЕАЭС і іншымі спадарожнымі паслугамі «Белмытсэрвіс» прадастаўляе ў спецыяльна ўстаноўленых месцах каля мяжы з Еўрапейскім саюзам. Гасцей і ўдзельнікаў форуму азнаёмілі з уласнымі ІТ-распрацоўкамі кампаніі , якія могуць быць выкарыстаныя на тэрыторыі краін ЕАЭС для аўтаматызацыі працэсаў кіравання лагістыкай, для маніторынгу стану і месцазнаходжання транзітных грузаў, а таксама з праграмным прадуктам для арганізацыі работы зон чакання транспартных сродкаў у пунктах пропуску на мяжы.

«Белмытсэрвіс» ужо пачаў рэалізацыю праекта па будаўніцтве транспартна-лагістычнага цэнтра класа А ў Віцебскім раёне. ТЛЦ размесціцца ўздоўж асноўных транспартных калідораў, паблізу аэрапорта ў Віцебску, што дасць магчымасць аказваць усе віды лагістычных паслуг на сучасным узроўні. Ён будзе ўяўляць сабой комплекс аб’ектаў, на складскім комплексе плануецца арганізаваць склад часовага захоўвання, мытны склад і склад агульнага карыстання. Таксама на дадзеным тэрмінале плануецца арганізацыя пункта мытнага афармлення грузаў.

На стадыі падрыхтоўкі зараз знаходзіцца яшчэ адзін праект па будаўніцтве транспартна-лагістычнага цэнтра паблізу рэспубліканскага пункта мытнага афармлення «Грыгароўшчына», таксама ў планах прадпрыемства ўзвядзенне тэрмінала ў Браслаўскім раёне.

«Рэалізацыя гэтых праектаў і ініцыятыў прывядзе да павелічэння тавараабароту паміж краінамі-партнёрамі і будзе садзейнічаць вырашэнню задач па нарошчванні экспартных паставак тавараў беларускіх вытворцаў», — падкрэсліў Вадзім Бабарыкін.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Фота: «Белмытсэрвіс»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.