Вы тут

Галоўчанка: У краіне дасягнуты рэкордна высокі ўзровень сярэдняй зарплаты


У краіне дасягнуты рэкордна высокі ўзровень сярэдняй зарплаты ў Беларусі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падчас пасяджэння Савета Міністраў, прысвечанага падвядзенню вынікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў пачатку 2023 года, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

«Агульная сітуацыя ў эканоміцы стабільная, вынікі маюць устойлівую станоўчую тэндэнцыю. Захавана макраэканамічная збалансаванасць, дадатнае сальда знешняга гандлю за першы квартал — каля $243 млн. Аб’ёмы экспарту тавараў і паслуг за студзень — сакавік гэтага года склалі $11,7 млрд. гэта максімальны паказчык за апошнія 10 гадоў», — падкрэсліў Раман Галоўчанка.

Ён дадаў, што дзякуючы прымаемым мерам урада і Нацыянальнага банка інфляцыя ў гадавым выражэнні за чатыры месяцы гэтага года знізілася да 4,7%.

У поўным аб’ёме выконваюцца і сацыяльныя задачы дзяржавы. «Мы выйшлі на станоўчы тэмп росту рэальных даходаў насельніцтва, які за першы квартал гэтага года перавысіў 100%. Рэальная заработная плата вырасла амаль на 2%. Сярэдні заробак у студзені-сакавіку склаў Br1731, або $642, што з’яўляецца рэкордным паказчыкам для Беларусі», — дадаў ён.

Паляпшаюцца і паказчыкі па пенсійных выплатах. «У траўні з улікам апошняга павышэння сярэдняя пенсія складзе Br705, што на 21% больш у параўнанні з траўнем мінулага года», — удакладніў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.